6. Цяпер, калі я прыйду да вас, браты, і пачну гаварыць незнаёмымі мовамі, дык якую дам вам карысьць, калі ня выслоўлюся вам ці то адкрыцьцём, ці пазнаньнем, ці прароцтвам, ці вучэньнем? 7. І бяздушныя рэчы, якія выдаюць гук, жалейка ці гусьлі, калі не выдаюць паасобных тонаў, як распазнаць тое, што іграюць на жалейцы ці на гусьлях? 8. І калі труба будзе выдаваць нявыразны гук, хто будзе рыхтавацца да бітвы? 9. Так, калі і вы языком вымаўляеце незразумелыя словы, дык як зразумеюць, што вы кажаце? Вы будзеце гаварыць на вецер.
Евангельле паводле Мацьвея 15.32-39
32. А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; і адпусьціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. 33. І кажуць Яму вучні Ягоныя: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей? 34. І кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. 35. І загадаў людзям узьлегчы на зямлю. 36. І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узьнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні - людзям. 37. І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; 38. А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей. 39. І адпусьціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія.