Памер шрыфту
Чытаньне за 16 жніўня 2009:


Евангельле паводле Яна 21.15-25 1 Кар 9.2-12

15. І калі яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві ягняты Мае.
16. Яшчэ кажа яму другі раз: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: п

Евангельле паводле Мацьвея 18.23-35

23. Таму Царства Нябеснае падобнае на цара, які захацеў зрахавацца з рабамі сваімі.
24. Калі ён пачаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, хто быў вінен яму дзесяць тысяч талянтаў;
25. а як ён ня меў, чым заплаціць, дык уладар ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць.
26. Тады раб той упаў і, кланяючыся яму, казаў: «уладару! пацярпі на мне, і ўсё табе заплачу».
27. Уладар, зьлітаваўшыся з раба таго, адпусьціў яго і доўг дараваў яму.
28. А раб той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з субратоў сваіх, які вінен яму быў сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: «аддай мне, што вінен».
29. Тады субрат ягоны ўпаў да ног яму, умольваў яго і казаў: «пацярпі на мне, і ўсё аддам табе».
30. Але той не схацеў, а пайшоў і ўвязьніў яго ў цямніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
31. Субраты ягоныя, убачыўшы тое, засмуціліся вельмі, і прыйшоўшы расказалі ўладару свайму пра ўсё, што было.
32. Тады ўладар ягоны заклікае яго і кажа: «ліхі раб, увесь доўг той я дараваў табе, бо ўпрасіў ты мяне;
33. ці ня варта было і табе памілаваць субрата твайго, як і я цябе памілаваў?».
34. І, угневаўшыся, уладар ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу свайго.
35. Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі, калі не даруеце кожны брату свайму ад сэрца свайго правінаў ягоных.