7. у Якім мы маем адкупленьне Крывёю Ягонай, дараваньне грахоў, паводле багацьця мілаты Ягонай, 8. якую Ён у вялікай шчодрасьці даў нам ва ўсякай мудрасьці і разуменьні, 9. адкрыўшы нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабаньня, якое Ён загадзя паклаў у Ім, 10. на зьдзяйсьненьне паўнаты часу, каб усё нябеснае і зямное паяднаць у Хрысьце; 11. у Ім мы і зрабіліся спадкаемцамі, і былі наперад назначаны на тое згодна з воляй Таго, Хто ўсё чыніць паводле хаценьня волі Сваёй, 12. каб заслужыцца на пахвалу славы Ягонай нам, якія раней спадзяваліся на Хрыста; 13. у Ім і вы, пачуўшы слова праўды, абвяшчэньне вашага выратаваньня, і ўвераваўшы ў Яго, пазначаны пячаткаю абяцанага Духа Сьвятога, 14. Які ёсьць зарука спадчыны нашай, на адкупленьне долі Ягонай, на хвалу славы Ягонай! 15. Таму і я, дачуўшыся пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых, 16. не перастаю дзякаваць за вас Богу, спамінаючы вас у малітвах маіх, 17. каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця на спазнаньне Яго,
Евангельле паводле Марка 8.1-10
1. У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: 2. шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці; 3. калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку. 4. Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх? 5. І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. 6. Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. 7. Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх. 8. І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў. 9. Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх. 10. І адразу ўвайшоўшы ў лодку з вучнямі Сваімі, прыплыў у межы Далмануфскія.