1. Паведамляем вам, браты, пра мілату Божую, дадзеную цэрквам Македонскім; 2. бо яны сярод вялікіх выпрабаваньняў нягодамі маюць шмат радасьці, і глыбокая галеча іхняя разьліваецца бяз краю ў шчодрасьці іхняй гасьціннасьці; 3. бо яны зычлівыя па сіле і па-над сіламі - я сьведка: 4. яны вельмі пераканаўча прасілі нас прыняць дар і ўдзел іхні ў служэньні сьвятым; 5. і ня толькі тое, на што мы спадзяваліся, але яны аддалі саміх сябе найперш Госпаду, потым і нам з волі Божае;
Евангельле паводле Лукаша 8.16-21
16. Ніхто, запаліўшы сьвечку, не накрывае яе пасудзінаю, альбо ня ставіць пад ложак, а ставіць на сьвечнік, каб уваходзячы, бачылі сьвятло. 17. Бо няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву, ні схаванага, што не зрабілася б вядомым і ня выкрылася б. 18. Дык вось, уважайце, як вы слухаеце: бо хто мае, таму дадзена будзе; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што ён думае мець. 19. І прыйшлі да Яго Маці і браты Ягоныя, і не маглі падысьці да Яго з прычыны люднасьці. 20. І далі знак Яму: Маці і браты Твае стаяць звонку, хочучы бачыць Цябе. 21. Ён сказаў ім у адказ: маці Мая і браты Мае - гэта слухачы слова Божага і выканаўцы яго.