17. Багатых у сёньняшнім веку ўмаўляй, каб яны высока не заносіліся і спадзяваліся не на багацьце няправеднае, а на Бога жывога, Які дае нам усё шчодра на асалоды; 18. каб яны дабрачынілі, заможнелі добрымі дзеямі, былі шчодрыя і дзяліліся, 19. зьбіраючы сабе скарб, добрую аснову на час наступны, каб дасягнуць вечнага жыцьця. 20. О Цімафею! захавай даверанае табе, цураючыся марнага пустаслоўя і супярэчак, што фальшыва названы ведамі, 21. аддаўшыся якім, некаторыя ўхіліліся ад веры. Мілата з табою. Амін.
Евангельле паводле Лукаша 18.31-34
31. І адклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, сказаў ім: вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і зьдзейсьніцца ўсё напісанае праз прарокаў пра Сына Чалавечага: 32. бо выдадуць Яго язычнікам і паглумляцца зь Яго, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго, 33. і будуць біць і заб’юць Яго; і на трэйці дзень уваскрэсьне. 34. Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі ім неспасьцігальныя, і яны не разумелі сказанага.