25. Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім. 26. Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга. 27. І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад, 28. ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў: 29. сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам; 30. бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, 31. якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, 32. сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
Пасланьне да Габрэяў 7.7-17
7. Бяз усякага супраціву меншага дабраслаўляе большы. 8. І тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там той, хто мае пра сябе сьведчаньне, што ён жыве. 9. І, можна сказаць, сам Левій, які бярэ дзесяціну, у асобе Абрагама даў дзесяціну: 10. бо ён быў яшчэ ў сьцёгнах у бацькі, калі Мелхісэдэк спаткаў яго. 11. І вось, калі б дасканаласьць дасягалася празь лявіцкае сьвятарства, - бо зь ім спалучаны закон народу, - дык якая яшчэ была б патрэба зьяўляцца іншаму сьвятару па чыне Мелхісэдэка, а не па чыне Абрагамавым звацца? 12. Бо зь пераменаю сьвятарства павінен перамяніцца і закон, 13. бо Той, пра Якога гаворыцца гэта, належаў да іншага роду, зь якога ніхто ня служыў каля ахвярніка; 14. бо вядома, што Гасподзь наш зазьзяў з роду Юдавага, пра які Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства. 15. І гэта яшчэ ясьней відаць з таго, калі ў падабенстве Мелхісэдэкавым паўстае сьвятар іншы, 16. які стаўся такім не паводле закона запаведзі цялеснай, а з моцы жыцьця няспыннага. 17. Бо засьведчана: «Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка».
Евангельле паводле Лукаша 2.22-40
22. А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду, 23. як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду; 24. і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя. 25. Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім. 26. Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга. 27. І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад, 28. ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў: 29. сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам; 30. бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, 31. якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, 32. сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля. 33. А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго. 34. І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, - 35. і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў. 36. І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў, 37. удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам імалітваю служачы Богу дзень і ноч. 38. І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме. 39. І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, угорад свой Назарэт. 40. А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.