6. А Ною было шэсьцьсот гадоў, як патоп водны прыйшоў на зямлю. 7. І ўвайшоў Ной і сыны ягоныя, і жонка яго і жонкі сыноў ягоных зь ім у каўчэг ад водаў патопу. 8. і з быдла чыстага і з усіх паўзуноў зямных 9. па пары, мужчынскага полу і жаночага, увайшлі да Ноя ў каўчэг, як Гасподзь Бог наказаў Ною.
Кніга Выслоўяў Саламонавых 9.12-18
12. Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш. 13. Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная, 14. сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях, 15. каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе: 16. «хто дурны, заварочвай сюды!», а неразумным кажа яна: 17. «вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны». 18. Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.