9. бо плод Духа - ва ўсякай даброці, праведнасьці і ісьціне. 10. Шукайце таго, што да спадобы Богу, 11. і не бярэце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце, 12. бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць. 13. А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло. 14. Таму сказана: «устань, хто сьпіць, і ўваскрэсьні зь мёртвых, і асьветліць цябе Хрыстос!». 15. Дык глядзеце, дзейце асьцярожна, не як неразумныя, а як мудрыя, 16. цэнячы дорага час, бо дні - ліхія. 17. Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая. 18. І ня ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста; а напаўняйцеся Духам, 19. настаўляючы саміх сябе псальмамі і славаслоўем і духоўнымі сьпевамі, сьпяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада,
Евангельле паводле Яна 18.10-20
10. А Сымон Пётр, маючы меч, дастаў яго, і ударыў першасьвятаровага раба, і адсек яму правае вуха: імя раба было Малх. 11. Але Ісус сказаў Пятру: укладзі меч у похвы; няўжо Мне ня піць чары, якую даў Мне Айцец? 12. Тады воіны і тысячнік і служкі Юдэйскія ўзялі Ісуса, і зьвязалі Яго, 13. і завялі Яго спачатку да Анны; бо ён быў цесьцем Каяфы, які быў на той год першасьвятаром: 14. гэта быў Каяфа, які даў параду Юдэям, што лепш аднаму чалавеку памерці за народ. 15. За Ісусам сьледам ішлі Сымон Пётр і другі вучань: вучань жа гэты быў знаёмы першасьвятару і ўвайшоў зь Ісусам у двор першасьвятароў: 16. А Пётр стаяў звонку за дзьвярыма. Потым другі вучань, які быў знаёмы першасьвятару, выйшаў і сказаў брамніцы, і ўвёў Пятру. 17. Тут рабыня-брамніца кажа Пятру: і ты ці ня з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не. 18. Тым часам рабы і служкі, расклаўшы агонь, таму што было золка, стаялі і грэліся; Пётр таксама стаяў зь імі і грэўся. 19. А першасьвятар спытаўся ў Ісуса пра вучняў Ягоных і пра вучэньне Ягонае. 20. Ісус адказваў яму: Я гаварыў адкрыта сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў храме, дзе заўсёды Юдэі сыходзяцца, і тайна не казаў нічога;