1. Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам. 2. І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць. 3. Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста. 4. Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку. 5. Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла. 6. Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў. 7. Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім.
Евангельле паводле Лукаша 4.16-22
16. І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць. 17. Яму падалі кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана: 18. «Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне зьвеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым празарэньне, адпусьціць спакутаваных на свабоду, 19. абвяшчаць год Гасподняга спрыяньня». 20. І загарнуўшы кнігу і аддаўшы слузе, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі скіраваныя на Яго. 21. І Ён пачаў гаварыць да іх: сёньня спраўдзілася пісаньне гэтае, чутае вамі. 22. І ўсе засьведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў мілаты, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын?