Памер шрыфту
Чытаньне на ўспамін абнаўленьня храму Ўваскрасеньня:


Пасланьне да Габрэяў 3.1-4

1. Таму, браты сьвятыя, супольнікі нябеснага пакліканьня, уразумейце Пасланца і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
2. Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Майсей ва ўсім доме Ягоным.
3. Ён бо варты тым большае славы перад Майсеем, чым большы гонар мае ў параўнаньні з домам той, хто ўладкаваў яго;
4. бо кожны дом ладкуецца некім; а Хто ўладкаваў усё, ёсьць Бог.

Евангельле паводле Мацьвея 16.13-18

13. А прыйшоўшы ў межы Кесарыі Піліпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага?
14. Яны сказалі: адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а тыя за Ерамію альбо за аднаго з прарокаў.
15. Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?
16. І Сымон Пётр сказаў у адказ: Ты - Хрыстос, Сын Бога Жывога.
17. І Ісус сказаў яму ў адказ: дабрашчасны ты, Сымоне, сыне Ёнаў, бо ня плоць і кроў адкрылі табе гэта, а Айцец Мой, Які ёсьць у нябёсах;
18. і Я кажу табе: ты Пётр*, і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.