Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Гора вам, хто сьмяецца сёньня! бо заплачаце і загалосіце(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 6:25)
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:19)
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. Яно было на пачатку ў Бога: усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць(Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:1-3)
I сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго(Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:5)
Хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:2)
Бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай, а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:7-8)
Хто сумняваецца, падобны да марское хвалі, якую гоніць і распырсквае вецер(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 1:6)
Бог гордым супрацівіцца, а пакорным дае мілату(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 4:6)
У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові(Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:18)
Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?(Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:20)
Старонкі: 1 ... 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 ... 12