Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

I калі я раздам усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, - няма мне ў тым ніякай карысьці. (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:3)
Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды. (Выхад 23:1)
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі. (1-ае Пасланьне сьв. ап. Пятра 1:3)
Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды. (Выхад 23:2)
Мудрыя спадкуюць славу, а непапраўныя немысьлі - ганьбу. (Кніга выслоўяў Саламонавых 3:35)
Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі. (Кніга выслоўяў Саламонавых 16:19)
У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае. (Кніга выслоўяў Саламонавых 23:9)
Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам. (Кніга выслоўяў Саламонавых 17:1)
Ці мудры і разумны хто з вас, дакажы гэта ў дзеях добрымі паводзінамі з мудрай пакораю. (Саборнае пасланьне сьв. ап. Якава 3:13)
Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам. (Кніга выслоўяў Саламонавых 19:21)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 ... 12