Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць - і ня будзе пачуты. (Кніга выслоўяў Саламонавых 21:13)
Голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна! (Кніга Ёва 1:21)
Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло. (Кніга выслоўяў Саламонавых 17:13)
Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе? (Кніга Эклезіяста 7:16)
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам. (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Эфэсянаў 4:29)
Гасподзь Бог, Які стварыў нябёсы і прастору іх, распрасьцёр зямлю з утворамі яе, дае дыханьне народу на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй. (Кніга Ісаі 42:5)
Ніхто з вас хай не намышляе ў сэрцы сваім ліхога супроць блізкага свайго, і ілжывай клятвы ня любеце; бо ўсё гэта Я ненавіджу, кажа Гасподзь. (Кніга прарока Захарыі 8:17)
І да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас; Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас. (Кніга прарока Ісаі 46:4)
Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе. (Кніга выслоўяў Саламонавых 29:16)
Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца. (Кніга выслоўяў Саламонавых 16:3)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 ... 12