Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

О, чалавеча! Сказана табе, што - дабро, і чаго патрабуе ад цябе Гасподзь: дзейнічаць справядліва, любіць справы міласэрнасьці і пакорнамудра хадзіць перад Богам тваім. (Кніга прарока Міхея 6:8)
Не кажы: “чаму гэта колісь было лепей, чым сёньня” - не зь вялікага розуму ты папытаўся пра гэта. (Кніга Эклезіяста 7:10)
Не сьпяшайся да гневу духам тваім, бо гняздуецца гнеў у сэрцы бязглуздых. (Кніга Эклезіяста 7:9)
Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль. (Кніга Эклезіяста 1:18)
I вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе? (Кніга Эклезіяста 3:22)
Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву. (Кніга Эклезіяста 9:4)
Судзіць будзе Бог праведнага і грэшнага; бо на кожную справу прызначана пара і суд на кожную дзею тваю. (Кніга Эклезіяста 3:17)
Хто капае яму, сам упадзе ў яе, і хто ставіць сетку, сам будзе ўлоўлены ёю. (Кніга мудрасьці Ісуса, сына Сірахава 27:29)
Падступнае сэрца ня знойдзе дабра, і падступны язык упадае ў бяду. (Кніга выслоўяў Саламонавых 17:20)
Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі. (Кніга выслоўяў Саламонавых 14:1)
Старонкі: 1 ... 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 ... 12