Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Не рабі зла, і цябе не напаткае зло; адыходзь ад няпраўды, і яна збочыць зь цябе (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:1-2)
Падчас сытасці ўспамінай пра час голаду, і ў дні багацця - аб беднасьці і нястачы (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 18-25)
Не зайздросьці славе грэшніка, бо ня ведаеш,які будзе канец яго (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 9-14)
Не будзь неадчэпны, каб не адштурхнулі цябе, і не занадта адыходзь, каб не забыліся пра цябе (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 13-13)
Пры чужым не рабі тайнага, бо ня ведаеш, што ён зробіць. Не адчыняй кожнаму чалавеку твайго сэрца, каб ён дрэнна не аддзячыў цябе (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 8:21-22)
Які кіраўнік народа, такія і служачыя пры ім (Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 10-2)
Вар'яцее кожны чалавек у сваім веданьні(Кніга Прарока Ераміі 10:14)
Ліхадзеі ліхадзейнічаюць, і ліхадзейнічаюць ліхадзеі ліхадзейна(Кніга Прарока Ісаі 24:16)
Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю(Псалтыр 125:5)
Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці несправядлівым, бо яны, як трава, неўзабаве скошаны будуць, і як былінка зялёная, завянуць(Псалтыр 36:1-2)
Старонкі: 1 ... 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 ... 12