Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца(Псалтыр 54:23)
Бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, той узвысіцца(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 23:12)
Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:15)
Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:10)
Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, аўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 4:4)
Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 15:11)
Старонкі: 1 ... 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 ... 12