Памер шрыфту

Цітыты з Бібліі

Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое; і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 3:24-25)
Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 3:27)
Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. А вы зважайце...(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху; і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек(Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою; і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое(Першае Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Карынфянаў 6:12-13)
Хто мае, таму дадзена будзе; а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што ён думае мець(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 8:18)
Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву, ні схаванага, што не зрабілася б вядомым і ня выкрылася б(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 8:17)
Ніякі прарок ня прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 4:24)
Шмат пакліканых, ды мала выбраных(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 14:24)
Старонкі: 1 ... 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 ... 12