Нямецкі каталіцкі фонд прапануе стыпендыі маладым навукоўцам-хрысьціянам
Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD двойчы на год прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам.
Weissrussich / Belarussisch
KAAД, нямецкі каталіцкі стыпендыяльны фонд, ужо напрацягу 50-ці год выдае стыпендыі маладым хрысьціянам-навукоўцам і налічвае між тым амаль 8000 былых стыпендыятаў у 120 краінах сьвету. У распараджэньні стыпендыятаў і прэтэндэнтаў на атрыманьне стыпендыі знаходзіцца шырокая сетка партнёрскіх сувязяў і кантактаў ва ўсім сьвеце.
У рамках праграмы “Усходняя Еўропа” двойчы на год (сакавік і верасень) выдаюцца стыпендыі для вучобы, павышэньня кваліфікацыі альбо для навукова-дасьледчай працы. Той, хто зацікаўлены ў атрыманьні стыпендыі ў рамках дадзенай праграмы, мае магчымасьць вучыцца ў самастойна абраным ВНУ, навукова-дасьледчым інстытуце, архіве, клініцы ці ў іншай установе ў Германіі.
Абмежаваньняў у выбары сьпецыяльнасьці няма. (За выключэньнем сьвятароў і тэолагаў (асьпiрантаў), паколькi iх навучаньне фiнансуюць iншыя фонды.)
Павінны быць пададзеныя наступныя (акрамя іншых, напрыклад, дыпломы і г. д.) дакументы:
1. Заява на ўдзел у конкурсе (адправіць непасрэдна ў KAAД).
2. Апісаньне праекту (мэты і задачы навучаньня, павышэньня кваліфікацыі альбо навукова-дасьледчай працы).
3. Дзьве рэкамендацыі ад дацэнтаў альбо прафесароў беларускага ВНУ.
4. Згода нямецкага выкладчыка кіраваць Вашым праектам альбо запрашэньне нямецкага інстытуту.
5. Рэкамендацыя ад сьвятара парафіі, да якой належыць прэтэндэнт.
6. Дакумент, які пацьвярджае дастатковы ўзровень валоданьня нямецкай мовай.
Тэрмін, на які прадастаўляецца стыпендыя: ад 2 да 36 месяцаў.
Памер стыпендыі: ад 750 да 2000 еўра (EUR) у месяц.
КААД пакрывае выдаткі на аднаразовы праезд (туды і назад) і часткова выплачвае медыцынскую страхоўку.