Друк

15.08.2009

Прыміцыйная архірэйская літургія новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
 
У Рыме, у царкве сьв. Антонія Вялікага пры папскім калегіюме «Русікум», 15 чэрвеня 2009 году адбылася прыміцыйная архірэйская Боская Літургія новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, славацкага езуіта Ўладыкі Цырыла Васіля (Cyril Vasiľ).
 
Урачыстую Боскую Літургію разам з Уладыкам Кірылам (Васілём) саслужылі грэка-каталіцкі мітрапаліт архібіскуп Ян Бабяк, SJ з Славакіі, Апостальскі адміністратар Мукачаўскай япархіі ГКЦ Мілан Шашык, СМ з Украіны ды іншыя біскупы і сьвятары.
 
Падчас архірэйскай Боскай Літургіі прыслугоўвалі семінарысты з папскага калегіюму  “Русікум”, сьпяваў хор сьв. Рамана Міласьпеўцы з грэка-каталіцкай семінарыі ў Прэшаве (Славакія). На гэтай урачыстай падзеі ў Рыме прысутнічалі таксама і шматлікія паломнікі з Славакіі — радзімы новага ватыканскага архірэя.
 



 
© 2021 Газета "ЦАРКВА"