Друк
Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл, г. Бобруйск
14.04.2010

Беларускія літургічныя тэксты ў сеціве

Паважаны спадар Кірыла Корбут!
Некаторыя (галоўныя) тэксты, якія ўваходзяць у Службоўнік, якім карыстаецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, знаходзяцца на сайце "Часасловец", на якім зьбіраюцца ўсе літургічныя пераклады і іншыя працы айца Аляксандра Надсана. Сам беларускі Службоўнік цалкам зараз па тэхнічных і аўтарскіх прычынах яшчэ ня можа быць выкладзены ў адкрыты доступ. Магчыма, гэта будзе зроблена ў бліжэйшыя месяцы.

На сайце "Часасловец" можна знайсьці і шэраг іншых перакладаў літургічных тэкстаў на беларускую мову: Мінэі, Актоіха, Часаслова, Трэбніка і інш. Таксама там можна пакінуць запыт на канкрэтныя тэксты. Мы ўлічваем гэта ў сваёй працы і тады яны будуць мець прыярытэт падчас алічбоўваньня для разьмяшчэньня нашым сайце.
Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл, г. Бобруйск
Адрас сайту: http://www.chasaslovec.info
Где можно скачать текст служебника на белорусском языке?

Кирилл, г. Бобруйск
З павагай, рэдактар сайту "Часасловец"
а. Алесь Аўдзяюк
г. Менск
 
© 2022 Газета "ЦАРКВА"