Друк

Рыгор БАРАДУЛIН

Слава!
Слава ў нябёсах i на зямлi!
Слава бясконца!
Нас мiлатою Сваёй наталi,
Сэрца Гасподняга сонца.
З цемрадзi роспачнай выведзi нас,
Ойча Адзiны.
Покуль агонь у вачах не пагас,
Дай нам ступiць на сьцяжыны

Тыя, якiя вядуць да Цябе На пакаяньне.
Дай нам убачыць, верным мальбе,
Вечнай надзеi сьвiтаньне.


 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"