Друк

27.04.2009

Паведамленьне прэс-службы Сьвятога Пасаду

Сёньня раніцай Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI даў аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Пасьля гэтага кіраўнік дзяржавы ў суправаджэньні міністра замежных справаў Сяргея Мартынава сустрэўся з Дзяржаўным Cакратаром кардыналам Тарчызіё Бэртонэ і архібіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

Падчас размоваў, якія прайшлі ў пазітыўнай атмасферы, былі закранутыя пытаньні адносна сувязі паміж вераю і розумам, а таксама міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу.

Акрамя таго былі абмеркаваны такія міжнародныя тэмы, як спрыяньне міру і сапраўднаму разьвіцьцю чалавецтва, а таксама пытаньні ўнутранага жыцьця краіны, Каталіцкай Царквы ў Беларусі і персьпектывы паглыбленьня двухбаковага супрацоўніцтва.

Нарэшце, было адзначана мірнае суіснаваньне, якім характарызуюцца адносіны паміж каталіцкай і праваслаўнай супольнасьцю, а таксама з іншымі веравызнаньнямі.

Catholic.by

 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"