Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
Мітрапаліт Уладзімір падчас той сустрэчы падкрэсьліў важнасьць захаваньня добрых стасункаў паміж дзьвюма Цэрквамі і разьвіцьця канструктыўнага супрацоўніцтва там, дзе гэта магчыма, для дабра ўкраінскага народу. Тады
адбыўся таксама абмен поглядамі адносна магчымага супрацоўніцтва ў мас-медыйнай сферы і адукацыі. Бакі таксама адзначылі важнасьць сацыяльнага служэньня Царквы ў жыцьці грамадзтва. Як адзначаюць у Дэпартаменце інфармацыі УГКЦ, важна, што і Мітрапаліт Іларыён таксама заявіў пра сваю гатовасьць сустрэцца з новым Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Пра гэта гаворыцца ў ягоным інтэрв’ю пра магчымую сустрэчу Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам, што было апублікавана 5 кастрычніка 2011 году ў газеце “Ізвестія”. “Я спадзяюся сустрэцца з ім (з Першаярархам УГКЦ Сьвятаславам Шаўчуком) у недалёкай будучыні”, – сказаў мітрапаліт Іларыён. Ярарх таксама выказаў спадзяваньне, што з абраньнем новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
адбудуцца пазітыўныя зьмены ў стасунках дзьвюх Цэркваў.