Друк

12.10.2011

У Беларусі распачынае служэньне новы Апостальскі нунцый

10 кастрычніка 2011 году ў Менск прыляцеў новы Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, – паведамляе Catholic.by.
   
Адразу пасьля прылёту ярарх выказаў сваю радасьць з таго, што будзе працаваць як прадстаўнік Сьвятога Айца Бенядыкта XVI у Беларусі. Архібіскуп адзначыў, што з самалёта любаваўся прыгажосьцю нашай зямлі, дзе так шмат зелені і лясоў.
 
У аэрапорце “Менск-2” ярарха сустракалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч, Генеральны сакратар епіскапату біскуп Антон Дзям’янка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар Нунцыятуры кс. пралат Крысьпін Дубель і прадстаўнік службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
 
Прадстаўнік Ватыкану перадаў біскупам найлепшыя пажаданьні ад Сьвятога Айца Бенядыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Сьвятасьці кардынала Тарчызіё Бертонэ.
 

Сустрэча ў Менску новага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Фота Catholic.by.
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі 16 ліпеня 2011 году. Да гэтага ярарх зьяўляўся Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.
 
Новы Апостальскі нунцый у Беларусі зьяўляецца добрым знаўцам хрысьціянскага Ўсходу, доўгі час ён працаваў у Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

З біяграфіяй новага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы можна пазнаёміцца тут.

 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"