Друк

05.09.2009

Катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў у Менску

У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа (вул. Арджанкідзэ 6) пачынаючы з 2 верасьня 2009 г. кожную сераду будуць праходзіць катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў Менску.

Біблійныя словы: “Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго — веды і розум” (Выслоўі Саламона 2:6) абраныя дэвізам гэтых катэхетычных сустрэчаў.

Спатканьні-катэхезы для парафіяльнай моладзі і студэнтаў адбываюцца кожную сераду а 19.30 (адразу пасьля сьв. Літургіі а 18.30) у душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа.

Па форме выкладаў сустрэчы падзеленыя на два блокі: у першую сераду адбываецца катэхеза, а ў наступную — удзельнікі сустрэчаў задаюць пытаньні і дыскусія на тэму, закранутую ў папярэдняй сустрэчы.

Куратары катэхезаў: а. Аляксандар (Аўдзяюк) і а. Яўген (Усошын).

Адказныя за правядзеньне гэтых катэхетычных сустрэчаў — а. Аляксандар Аўдзяюк, адказны за душпастырскую апеку студэнтаў у г. Менску (кантактны тэл. МТС: 522-70-19) і а. Яўген Усошын.

На катэхізацыю запрашаецца парафіяльная моладзь, студэнты, а таксама ўсе, хто прыехаў у Менск на навучаньне.

Да душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6) можна дабрацца ад станцыі метро “Аўтазаводзкая”, далей налева па вул. Цэнтральнай, 3-я вуліца направа.

 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"