Друк

01.09.2009

Новыя душпастыры ў сталічнай парафіі

Новым парахам грэка-каталіцкай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску замест а. Андрэя Абламейкі, які накіраваны на вучобу ў Аўстрыю, будзе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

Новаму менскаму параху архімандрыту Сяргею будзе дапамагаць курыяльны сьвятар БГКЦ а. Алесь Аўдзяюк, які быў высьвячаны на сьвятара 23 жніўня 2009 году ў Полацку. Ён будзе таксама займацца акадэмічным душпастырствам сярод студэнтаў, што праходзяць навучаньне ў сталіцы Беларусі.

Сёньня ў Менску для беларускіх грэка-католікаў служаць таксама а. Яўген Усошын (віцэ-дэкан для Менскай вобл.) і а. Пахом Кавалёў.

 
© 2021 Газета "ЦАРКВА"