Друк
02.06.2014
Сустрэча з дасьледчыкам царкоўнай гісторыі доктарам Ігарам Скачылясам
 
У сераду, 4 чэрвеня 2014 году, у Менску адбудзецца сустрэча з доктарам гістарычных навук, дэканам гуманітарнага факультэту Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту прафесарам Ігарам Скачылясам.
 
Прафесар УКУ д-р Ігар Скачыляс.
Д-р Ігар Скачыляс зьяўляецца сябрам Працоўнай дасьледчай групы аўстрыйскага фонду “Pro Oriente” па вывучэньні Берасьцейскай уніі, Украінскага багаслоўскага навуковага таварыства, Украінскага геральдычнага таварыства, Украінскай камісіі параўнальнай царкоўнай гісторыі. З 2012 году зьяўляецца кіраўніком вучэбна-дасьледчай праграмы ”Кіеўскае хрысьціянства і ўніяцкая традыцыя”, аўтар і распрацоўшчык канцэптаў “кіеўскае хрысьціянства”, “другое культурна-рэлігійнае адраджэньне”, “Slavia Unita”.
 
Арганізатары сустрэчы, якая адбудзецца ў Душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, запрашаюць усіх, хто цікавіцца царкоўнай гісторыяй!
 
ЧАС  МЕСЦА СУСТРЭЧЫ:
Серада, 4 чэрвеня 2014 г.,
г. Менск, завулак Сьнежны,
Душпастырскі цэнтар грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
 
ПАЧАТАК СУСТРЭЧЫ — а 19.30 гадз.
Перад пачаткам сустрэчы а 18.30 гадз. будзе адслужана сьв. Літургія.
 
 
© 2021 Газета "ЦАРКВА"