Друк

05.07.2010

Вернікі ўсходняга і лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля

23-24 чэрвеня 2010 году па запрашэньні кс. Яцака Хутмана адбылася паездка прадстаўнікоў грэка-каталіцкіх парафіяў Віцебска і Полацка ў мястэчка Камаі Пастаўскага раёну на парафіяльнае сьвята мясцовай рыма-каталіцкай парафіі.

Увечары першага дня ў камайскім касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля адбылася сьвяточная Імша. Пробашч парафіі кс. Яцэк правёў невялікую экскурсію для гасьцей па старажытным храме.

24 чэрвеня, на сьвята Нараджэньня Прадвесьніка і Хрысьціцеля Гасподняга сьв. Яна, а. Зьміцер Грышан, а. Аляксандар Шыбека і а. Aляксандар Шаўцоў адслужылі ў касьцёле сьвяточную Літургію ва ўсходнім абрадзе. Багаслужэньне скончылася ўрачыстай працэсіяй са сьвятымі Дарамі. Вернікі з Камаяў мелі магчымасьць прыняць удзел у Боскай Літургіі візантыйскага абраду, пазнаёміцца з усходняй традыцыяй праслаўленьня Госпада.
 Хрысьціяне-католікі абодвух абрадаў — візантыйскага і лацінскага – маліліся разам, даючы добрае сьведчаньне еднасьці і веры.

а. Аляксандар Шыбека, г. Віцебск

 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"