Друк
18.12.2015
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка
 
17 сьнежня Сьвятому Айцу Францішку споўнілася 79 гадоў. За некалькі тыдняў да яго дня народзінаў, 27 лістапада 2015 году, пабачыў свьет незвычайны музычна-катэхетычны праект — музычны альбом «Wake Up»! («Абудзіцеся!») з урыўкамі з прамоваў Папы Францішка і яго малітвамі.
 
Гэта арыгінальная калекцыя мае 11 трэкаў на амаль гадзіну гучаньня. Сабраныя там кампазіцыі вельмі разнастайныя паводле жанру: пачынаючы ад грыгарыянскага сьпеву да рока, ад лаціны да сучасных сьпеваў у розных стылях, якія зьмяшчаюць антыфоны і сьвятыя гімны хрысьціянскай музычнай традыцыі. Яны былі апрацаваныя сучаснымі кампазітарамі і некаторымі адмыслоўцамі ды спалучаныя разам з прамовамі Папы Францішка, што былі ўзятыя непасрэдна з гукавых архіваў Радыё Ватыкану.
 
Папа ў гэтым музычна-катэхетычным альбоме зьвяртаецца да ўніверсальных пытаньняў, якія абмяркоўваюцца ў яго катэхезах і энцыкліках, такія як мір, прырода, галеча, вера, сям’я...
 
У залежнасьці ад абставінаў, у якія трапляў Францішак, урыўкі з яго выступаў гучаць у італьянскай, гішпанскай, ангельскай і партугальскай мовах.
 
Трэк-ліст альбому Папы ўтрымлівае наступныя кампазіцыі:
 
01. Annuntio Vobis Gaudium Magnum 00:00
02. Salve Regina 06:53
03. Cuidar El Planeda 12:22
04. Por Que Sufren los ninos? 17:14
05. Non lasciatevi rubare la speranza 22:38
06. La Iglesia no puede ser una Ong! 26:51
07. Wake Up! Go! Go! Forward! 31:43
08. La fe es entera no se licua! 36:58
09. Pace! Fratelli! 41:31
10. Santa Famiglia di Nazareth! 47:24
11. Fazei o Que Ele Vos Disser! 52:42
 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"