Друк

27.12.2010

Каляды ў Празе

25 сьнежня беларусы Прагі сабраліся на каляднае набажэнства, якое ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка. А на наступны дзень вернікі ў Празе маліліся за беларускі народ.

Падчас сьв. Прычасьця.
Пасьля набажэнства ў тэатральнай залі суседняга кляштару бенядыктынцаў адбылася невялікая тэатральная пастаноўка – калядная містэрыя з удзелам дзяцей, а таксама сяброўская гасьціна.

Перад пачаткам урачыстага набажэнства айцец Андрэй Абламейка сказаў слова, у якім зьвярнуў увагу, што ў цяперашні час для беларускага народу асаблівае значэньне набывае той пастулят хрысьціянскай веры, паводле якога Хрыстос прыходзіць якраз да таго, хто слабы, і якраз у той час, калі людзі маюць у ім патрэбу, і робіць іх мацнейшымі.

У нядзелю, 26 сьнежня, у царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна, дзе моляцца пражскія беларусы, айцец Андрэй Абламейка адслужыў адмысловае набажэнства за беларускі народ, які сёлета ў няпростых умовах адзначае Калядныя сьвяты.

У інтэрв’ю Радыё Свабода а. Андрэй Абламейка таксама сказаў:

“Мы, беларусы, ужо больш за тысячу гадоў зьяўляемся хрысьціянскім народам. Для большасьці з нас маральныя, грамадзкія і асабістыя каштоўнасьці – гэта хрысьціянскія каштоўнасьці. Таму адраджэньне нашага народу і асабістае адраджэньне кожнага чалавека немагчымае без Хрыста. Дык давайце запросім Хрыста ў нашае жыцьцё. Падзелімся з бліжнімі Добрай Навіной, якая больш як дзьве тысячы гадоў застаецца актуальнай – Навіной прыйсьця Хрыста ў сьвет. Хай кожная беларуская сям’я адкрые дзьверы нашаму Збаўцу. А самае галоўнае – хай кожны нават самы адзінокі чалавек у гэтыя дні адчуе нашу любоў, і хай гэтая любоў будзе адлюстраваньнем Боскай прысутнасьці ў нашым жыцьці”.

Падчас сьв. Прычасьця.

Вернікі падчас сьв. Літургіі ў Празе.

Падчас сьв. Прычасьця.

Айцец Андрэй Абламейка падчас Каляднай літургіі ў царкве сьв. Кузьмы і Дзям’яна ў Празе.

Падчас сьв. Прычасьця.

Калядная містэрыя. 

Падчас сьв. Прычасьця.

Юныя ўдзельнікі тэатральнай пастаноўкі.

Падчас сьв. Прычасьця.

Сьвяты Мікалай з памочнікамі нясе дзецям падарункі.

Паводле матэрыялаў Радыё Свабода.

 
© 2019 Газета "ЦАРКВА"