Друк
18.05.2020
Каталіцкія біскупы Беларусі ўзгадваюць сьвятога Яна Паўла ІІ і дзеляцца сьведчаньнямі пра яго
 
18 траўня 2020 году, у 100-ю гадавіну з дня нараджэньня сьвятога Яна Паўла ІІ, каталіцкія біскупы Беларусі правялі анлайн відэаканферэнцыю, каб узгадаць вялікага Папу і разам памаліцца праз яго заступніцтва, паведамляе Catholic.by.
 
Анлайн-сустрэча ярархаў прайшла па ініцыятыве ксяндза каноніка Юрыя Санько, адказнага за падрыхтоўку агульнабеларускай пілігрымкі па сьлядах сьвятога Яна Паўла ІІ, якая не змагла адбыцца з-за пандэміі каранавірусу.
 
У відаэканферэнцыі ўзялі ўдзел усе каталіцкія ярархі Беларусі акрамя біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які знаходзіцца ў шпіталі, а таксама Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і два сьвятары: ксёндз Юры Санько і дырэктар «Радыё Марыя Беларусь» ксёндз Аляксандар Фаміных.
 
Мэта гэтай незвычайнай ініцыятывы — даць магчымасьць беларускім вернікам ушанаваць 100-гадовы юбілей сьвятога Яна Паўла ІІ, які праходзіць ва ўмовах пандэміі, калі мноства людзей застаюцца дома, каб пазьбегнуць заражэньня.
 
Запрашаем да прагляду, каб дзякуючы сьведчаньням беларускіх каталіцкіх ярархаў узгадаць асобу Вялікага Папы і годна ўшанаваць яго юбілей супольнай малітвай разам з біскупамі.
 
© 2020 Газета "ЦАРКВА"