Друк
12.05.2021
Зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Будславе
 
11 траўня 2021 году Нацыянальны санктуарыюм Маці Божай Будслаўскай, дзе здарыўся пажар, у той жа дзень наведалі каталіцкія біскупы Беларусі, паведамляе Catholic.by. Ярархі заклікалі ўсіх да малітвы і далучыцца да збору ахвяраваньняў на аднаўленьне старажытнай сьвятыні.
 
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімер Велікаселец, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юры Касабуцкі і біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB наведалі Будслаў, каб убачыць наступствы нядаўняга пажару ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай.
 
Тут жа яны падрыхтавалі адмысловую заяву, тэкст якой зьмяшчаем ніжэй.
 
На наступны дзень, 12 траўня, у Менску адбылася экстраная нарада, на якой абмяркоўвалася сітуацыя пасьля пажару, які здарыўся ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай ў Будславе.
 
У нарадзе ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар sede vacante Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімер Велікаселец, дапаможныя біскупы Юры Касабуцкі і Аляксандар Яшэўскі SDB, а таксама архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і запрошаныя сьвятары. Удзельнікі абмеркавалі актуальную сітуацыю ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай Будслаўскай пасьля пажару.
 
Па выніках нарады пры Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана сьпецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўленьі Нацыянальнага санктуарыюма Маці Божай Будслаўскай. У склад камісіі ўвайшлі восем асобаў, старшынёй быў абраны біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.
 
Камісія неадкладна прыступіла да працы па вырашэньні пастаўленых актуальных задачаў.
 
Зварот
Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі
Маці Божай Будслаўскай
 
Браты і сёстры, вернікі Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі, суайчыньнікі!
 
Раніцай 11 траўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны касьцёл у Будславе — галоўная марыйная сьвятыня нашай Бацькаўшчыны. Вялікім болем у сэрцах сыноў і дочак Касьцёла ў Беларусі адгукнулася гэтая бяда. З Божай дапамогай Найсьвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але сам будынак касьцёлу вельмі моцна пацярпеў.
 
Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўленьня сьвятыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсьвяцейшай Маці.
 
Няхай Маці Божая Будслаўская дапаможа нам як найхутчэй аднавіць Яе дом у Будславе. Няхай наша Найсьвяцейшая Маці і Апякунка Беларусі надалей апякуецца нашай радзімай, Касьцёлам у Беларусі і ўсімі намі, няхай ратуе і абараняе ад усялякага зла і вядзе да свайго Сына.
 
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Будслаў, 11 траўня 2021 году
 
+ + +
Усе ахвотныя могуць адказаць на заклік каталіцкіх біскупаў Беларусі і пералічыць ахвяраваньні на адбудову старажытнай будслаўскай сьвятыні.
 
Ужо цяпер ахвяраваньні праз сістэму разьлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
 
Інфармацыя па спонсарскай дапамозе для юрыдычных асобаў
Адказаная за афармленьне дамоваў — валанцёр Тэрэса Клімовіч.
Тэл.: +375 29 131 03 12
Email: budslaw@tut.by
 
РЭКВІЗІТЫ
 
Дабрачынныя рахункі:
Для резидентов Республики Беларусь:
р/с BY10BAPB31353404200300000000 (BYN)
ОАО «Белагропромбанк» г.Минск Код банка: BAPBBY2X
 
Для нерезидентов Республики Беларусь:
р/с BY19BAPB31353404200100000000 (USD)
р/с BY63BAPB31353404200200000000 (EUR)
р/с  BY54BAPB31353404200400000000 (RUB)
ОАО «Белагропромбанк» г.Минск Код банка: BAPBBY2X
 
Праз сістэму «Разьлік» (АРІП):
Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
 
1. Сістэма «Разьлік» (АРІП) (па нумары паслугі 4349831)
    Благотворительность и общественные объединения
    Помощь детям, взрослым
    Каритас Минск Пожертвования
2. Для аплаты ўвядзіце прозьвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяраваньня БУДСЛАЎ.
3. Увядзіце суму ахвяраваньня
4. Праверце карэктнасьць інфармацыі
5. Завяршыце плацёж.
 
Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс +375 17 515 31 08
УНП 101131305
223040 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с BY16 PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X
 
На разьліковы рахунак парафіі ў Будславе:
 
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь, 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666
 
Ахвяраваньне банкаўскай картай (VISA/Mastercart,..) праз Webpay.
 
© 2021 Газета "ЦАРКВА"