Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? (Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:20)
Кампанія Ватыкану за мір і твіт Папы з нагоды завяршэньня Чэмпіянату сьвету па футболе “Мундыяль спрычыніўся да сустрэчы людзей, якія належаць да розных народаў і рэлігіяў. Няхай жа спорт заўсёды спрыяе культуры сустрэчы”, — такое пажаданьне напісаў 12 ліпеня 2014 году ў Твітары Папа Францішак, напярэдадні фінальнага паядынку Чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразіліі.
11.07.2014
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў засудзіла рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў у Данецкай і Луганскай абласьцях і зьвярнулася да ўсіх, хто незаконна трымае зброю, з заклікам скласьці зброю і спыніць кровапраліцьце.
08.07.2014
У Данецку выкрадзены грэка-каталіцкі сьвятар Ужо некалькі дзён на сувязь не выходзіць сакратар міжканфесійнай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобласьці, сьвятар УГКЦ Ціхан Кульбака.
Монтэ Касіна. Памяць пра мужных жаўнераў з Беларусі 70 гадоў таму, 11-19 траўня 1944 году, адбылася бітва пад Монтэ Касіна ў Італіі, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі бралі ўдзел тысячы ўраджэнцаў Беларусі. 18 тарўня ІІ Польскі корпус пад камандаваньнем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ Касіна. Мала хто ведае, што сярод жаўнераў гэтага польскага корпусу амаль траціну складалі ўраджэнцы з Беларусі — католікі абодвух абрадаў, а таксама праваслаўныя.
17.05.2014
Як сын пракурора загаварыў па-беларуску і пачаў маліцца за каралеву Школьнік з Івацэвічаў купіў за 2 рублі ў шапіку «Саюздруку» часопіс, які моцна паўплываў на лёс маладзёна ў пачатку 90-ых гадоў. З таго часу шмат што зьмянілася – хлопец стаў сьвятаром, выехаў у Лондан і будуе там царкву, што мае стаць помнікам па Чарнобыльскай бядзе.
17.05.2014
Апроч неба нічога ня маю У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні на Гараднічанскай, 32а адбылася творчая вечарына “Апроч неба нічога ня маю”. Песьні на вершы паэткі Дануты Бічэль прасьпявалі гурт “Людзі на балоце”, Тацяна Беланогая і Вольга Хвашчынская.
08.03.2014
Заява Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Украіны адносна правакацыйных дзеяньняў расейскага кіраўніцтва Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў заклікала ўлады Расеі адмовіцца ад ваеннага і іншага ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны. “Расейскія ўлады павінны ўсьвядоміць сваю адказнасьць перад Богам і перад чалавецтвам за магчымыя непапраўныя наступствы ваеннага канфлікту на ўкраінскай зямлі”, — гаворыцца ў заяве, прынятай гэтай міжцаркоўнай арганізацыяй 2 сакавіка 2014 году.
Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным Разьвітаньне з Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, які быў вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка ў Чырвоным касьцёле (пл. Незалежнасьці).
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў
Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў засудзіла рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў у Данецкай і Луганскай абласьцях і зьвярнулася да ўсіх, хто незаконна трымае зброю, з заклікам скласьці зброю і спыніць кровапраліцьце.
Нагадаем, 3 ліпеня 2014 году ўзброеныя прадстаўнікі т. зв. “Данецкай народнай рэспублікі” выкралі і незаконна ўтрымліваюць грэка-каталіцкага сьвятара Ціхана Кульбаку — сакратара міжканфесійнай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобласьці, а 8 ліпеня закладнікам у іх стаў праваслаўны сьвятар УПЦ Кіеўскага Патрыярхату протаярэй Юрый Іваноў з Данецку.
У прынятым 9 ліпеня 2014 году прадстаўнікамі ўсіх асноўных рэлігійных арганізацыяў Украіны звароце гаворыцца:
Аднак, сітуацыя на Ўсходзе Ўкраіны працягвае быць напружанай. У сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне, зьвяртаемся да ўсіх, хто незаконна трымае ў руках зброю, скласьці яе і спыніць кровапраліцьце.
Ізноў падкрэсьліваем заяўленую намі раней пазіцыю, што тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны, незалежнасьць якой падараваная нам Богам, зьяўляецца каштоўнасьцю для нашага народу, а таму дапусьціць яе падзелу мы ня маем права, бо гэта грэх перад Богам і наступнымі пакаленьнямі нашага народу.
Мы зьвяртаемся да ўсіх людзей добрай волі з заклікам пра ўсебаковае спрыяньне найхутчэйшаму вызваленьню ўсіх закладнікаў, у тым ліку і сьвятароў, і яшчэ раз заклікаем усіх адмовіцца ад такога роду спосабаў барацьбы, і мірнымі шляхамі ўрэгуляваць гэты ўзброены канфлікт.
Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў асуджае любыя рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама захоп царкоўных будынкаў і іншых рэлігійных памяшканьняў ды выкарыстаньне іх ва ўзброеным канфлікце, якімі б матывамі гэта не апраўдвалася.
Мы сьведчым пра нашую салідарнасьць з людзьмі, якія пацярпелі ад узброенага канфлікту, і заклікаем нашых вернікаў да дзейснай дапамогі і ўчынкаў міласэрнасьці для нашых братоў і сёстраў з Усходу Ўкраіны.
Яшчэ раз заклікаем усіх нашых вернікаў да ўзмоцненых малітваў за мір і згоду ў гэты складаны для нашай Бацькаўшчыны час”.
Ад імя Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў зварот падпісаў яе цяперашні старшыня — Мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату Ануфрый, Месцаахоўнік Кіеўскай мітрапалічай катэдры.
Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў — гэта аўтарытэтны прадстаўнічы міжканфесійны кансультацыйна-дарадчы орган, які дзейнічае ва Ўкраіне з 1996 году. У склад УРЦіРА ўваходзяць 18 Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў (і 1 міжцаркоўная рэлігійная арганізацыя), якія разам прадстаўляюць больш за 95% рэлігійнай прасторы Ўкраіны і ўсе асноўныя канфесіі Ўкраіны: праваслаўнага, грэка-каталіцкага, рыма-каталіцкага і пратэстанцкага (евангельскага) веравызнаўчых напрамкаў хрысьціянства, а таксама асноўных веравызнаньняў юдаізму і ісламу.