У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам У грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 7 верасьня 2014 году ўкраінскія і беларускія вернікі ўшанавалі памяць продкаў, якія 500 гадоў таму здабылі славутую перамогу пад Воршай — паведамляе сайт Таварыства беларускай культуры ў Літве.
19.07.2014
Ірак: апошнія хрысціянскія сем’і пакідаюць Масул Апошнія хрысьціянскія сем’і, якія яшчэ заставаліся ў іракскім горадзе Масул, пакідаюць свае дамы і накіроўваюцца ў Эрбіль, Дахук і ў іншыя, больш бясьпечныя мясьціны іракскага Курдыстану. Пра гэта паведамілі каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Fides» прадстаўнікі мясцовай халдэйскай супольнасьці.
16.07.2014
Усход Украіны: сьвятары ў палоне ўзброеных сепаратыстаў Выкрадзенага 3 ліпеня 2014 году ў Данецку грэка-каталіцкага сьвятара а. Ціхана Кульбаку, сакратара Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобл., вызвалілі з палону тэрарыстаў. У палоне ён правёў 12 дзён.
13.07.2014
Венесуэла: біскупы патрабуюць вызваліць палітвязьняў Канферэнцыя біскупаў Венесуэлы заклікала да “акту міласэрнасьці” у дачыненьні асобаў, якія ўсімі прызнаныя палітычнымі вязьнямі, а таксама яна заклікае вызваліць студэнтаў, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з лютага — паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
12.07.2014
Кампанія Ватыкану за мір і твіт Папы з нагоды завяршэньня Чэмпіянату сьвету па футболе “Мундыяль спрычыніўся да сустрэчы людзей, якія належаць да розных народаў і рэлігіяў. Няхай жа спорт заўсёды спрыяе культуры сустрэчы”, — такое пажаданьне напісаў 12 ліпеня 2014 году ў Твітары Папа Францішак, напярэдадні фінальнага паядынку Чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразіліі.
11.07.2014
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў засудзіла рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў у Данецкай і Луганскай абласьцях і зьвярнулася да ўсіх, хто незаконна трымае зброю, з заклікам скласьці зброю і спыніць кровапраліцьце.
08.07.2014
У Данецку выкрадзены грэка-каталіцкі сьвятар Ужо некалькі дзён на сувязь не выходзіць сакратар міжканфесійнай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобласьці, сьвятар УГКЦ Ціхан Кульбака.
Монтэ Касіна. Памяць пра мужных жаўнераў з Беларусі 70 гадоў таму, 11-19 траўня 1944 году, адбылася бітва пад Монтэ Касіна ў Італіі, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі бралі ўдзел тысячы ўраджэнцаў Беларусі. 18 тарўня ІІ Польскі корпус пад камандаваньнем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ Касіна. Мала хто ведае, што сярод жаўнераў гэтага польскага корпусу амаль траціну складалі ўраджэнцы з Беларусі — католікі абодвух абрадаў, а таксама праваслаўныя.
17.05.2014
Як сын пракурора загаварыў па-беларуску і пачаў маліцца за каралеву Школьнік з Івацэвічаў купіў за 2 рублі ў шапіку «Саюздруку» часопіс, які моцна паўплываў на лёс маладзёна ў пачатку 90-ых гадоў. З таго часу шмат што зьмянілася – хлопец стаў сьвятаром, выехаў у Лондан і будуе там царкву, што мае стаць помнікам па Чарнобыльскай бядзе.
Апошнія хрысьціянскія сем’і, якія яшчэ заставаліся ў іракскім горадзе Масул, пакідаюць свае дамы і накіроўваюцца ў Эрбіль, Дахук і ў іншыя, больш бясьпечныя мясьціны іракскага Курдыстану. Пра гэта паведамілі каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Fides» прадстаўнікі мясцовай халдэйскай супольнасьці.
Хрысьціяне пакідаюць Масул. Фота Getty.Новы масавы зыход хрысьціянаў паскорыўся ў апошнія дні пасьля таго, як суніцкія паўстанцы і баявікі самаабвешчанага ісламскага халіфату сталі пазначаць надпісамі дамы хрысьціянаў і мусульманаў-шыітаў, каб затым адабраць іх у законных уладальнікаў.
Як паведамляе мясцовы інтэрнэт-сайт www.Ankawa.com, эвакуацыя апошніх хрысьціянаў зьвязана таксама з узмацненьнем бамбаваньняў з боку ўрадавых узброеных сілаў у многіх раёнах гораду, асабліва ў начны час. Для многіх паселішчаў Ніневійскай раўніны асноўнай праблемай цяпер зьяўляецца спыненьне падачы вады, што зрабіла пражываньне там яшчэ больш невыносным з-за высокіх тэмператураў.
“Колькасьць хрысьціянаў, якіх Ісламская дзяржава Іраку і Леванта змушае пакідаць уласныя дамы і пакідаць горад, вагаецца ад 50 да 100 сем’яў, — заявіў халдэйскі вікарый Багдаду манс. Шлеймун Вардуні. — Халдэйская каталіцкая царква ў Іраку ў г. Аль-Куш (al-Qoush). (AP Photo).На кантрольна-прапускных пунктах пры выездзе з гораду іх спыняюць і канфіскуюць у іх літаральна ўсё: грошы, маёмасьць і нават аўтамабілі, кажучы, каб яны адпраўляліся далей пешшу”.
“Мы ня можам размаўляць, для нас гэта занадта небясьпечна”, — гэта ёсьць адзіныя словы, сказаныя карэспандэнту каталіцкага агенцтва «Sir» адным з хрысьціянаў Масула перад тым, як перапыніць гутарку. Хрысьціянская меншасьць, якая ўсё яшчэ застаецца ў Масуле, жыве ў атмасферы страху. Ісламскія баявікі кажуць ім рыхтавацца да сьмерці, калі ня прымуць іслам або ня будуць плаціць. Іншая мясцовая крыніца наогул сьцьвярджае, што ў Масуле больш ужо не засталося хрысьціянаў.
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «AsiaNews» Зьверхнік Халдэйскай Каталіцкай Царквы Патрыярх Луіс Рафаэль I Сака з горыччу заявіў пра немагчымасьць любых формаў дыялогу з ісламістамі, якія зацята паўтараюць, што “паміж намі існуе толькі меч”. “Я прасіў біскупаў, — сказаў халдэйскі Патрыярх, — каб яны раілі хрысьціянскаму насельніцтву зьехаць”. Халдэйскі патрыярх Луіс Рафаэль I Сака.Некалькі дзён таму, адзначае халдэйскі першаярарх, хрысьціяне, што яшчэ заставаліся, пачалі выязджаць з кватэраў, і цяпер там засталося вельмі мала людзей — самыя бедныя сярод хрысьціянаў, якія ня маюць сродкаў, каб выехаць з гораду. Усе ўцекачы з Масула, паводле яго словаў, “знаходзяць прыстанак у манастырах і ў вёсках”. З ранку 18 ліпеня 2014 году, працягнуў Патрыярх Луіс Рафаэль I Сака, “аўтамабілі, абсталяваныя гучнаўзмацняльнікамі, кружылі па горадзе, патрабуючы ад хрысьціянаў уцякаць”.
У гэтым драматычным кантэксьце паляваньня на хрысьціянаў, адзначае Патрыярх, цяжка ўявіць якія-небудзь формы дыялогу ці перамоваў. “Тут няма ўлады, да якой можна было б зьвярнуцца, няма нікога, — падкрэсьліў Першаярарх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, — мы ня ведаем, адкуль яны і чаго яны хочуць насамрэч. Цэнтральны ўрад тут ня мае кантактаў і цяпер пачынае паветранае бамбаваньне”. Кажучы пра мясцовых радыкальных ісламістаў, Яго Блаславенства Луіс Рафаэль I Сака параўнаў іх з “сьцяной”, з якой немагчыма ўсталяваць “ніякай формы дыялогу”.
Паводле апошняй інфармацыі, баявікі самаабвешчанага ісламскага халіфату спалілі сірыйска-каталіцкую біскупскую рэзідэнцыю ў Масуле. Пра гэта паведаміў Патрыярх Сірыйскай Каталіцкай Царквы Ігнат Язэп III Юнан. Паводле словаў гэтага Патрыярха, пасьля апошніх пагрозаў радыкальных ісламістаў у Масуле больш не засталося хрысьціянаў.