Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам У грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 7 верасьня 2014 году ўкраінскія і беларускія вернікі ўшанавалі памяць продкаў, якія 500 гадоў таму здабылі славутую перамогу пад Воршай — паведамляе сайт Таварыства беларускай культуры ў Літве.
19.07.2014
Ірак: апошнія хрысціянскія сем’і пакідаюць Масул Апошнія хрысьціянскія сем’і, якія яшчэ заставаліся ў іракскім горадзе Масул, пакідаюць свае дамы і накіроўваюцца ў Эрбіль, Дахук і ў іншыя, больш бясьпечныя мясьціны іракскага Курдыстану. Пра гэта паведамілі каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Fides» прадстаўнікі мясцовай халдэйскай супольнасьці.
16.07.2014
Усход Украіны: сьвятары ў палоне ўзброеных сепаратыстаў Выкрадзенага 3 ліпеня 2014 году ў Данецку грэка-каталіцкага сьвятара а. Ціхана Кульбаку, сакратара Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобл., вызвалілі з палону тэрарыстаў. У палоне ён правёў 12 дзён.
13.07.2014
Венесуэла: біскупы патрабуюць вызваліць палітвязьняў Канферэнцыя біскупаў Венесуэлы заклікала да “акту міласэрнасьці” у дачыненьні асобаў, якія ўсімі прызнаныя палітычнымі вязьнямі, а таксама яна заклікае вызваліць студэнтаў, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з лютага — паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
12.07.2014
Кампанія Ватыкану за мір і твіт Папы з нагоды завяршэньня Чэмпіянату сьвету па футболе “Мундыяль спрычыніўся да сустрэчы людзей, якія належаць да розных народаў і рэлігіяў. Няхай жа спорт заўсёды спрыяе культуры сустрэчы”, — такое пажаданьне напісаў 12 ліпеня 2014 году ў Твітары Папа Францішак, напярэдадні фінальнага паядынку Чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразіліі.
11.07.2014
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў засудзіла рэлігійныя перасьледаваньні і дыскрымінацыю вернікаў у Данецкай і Луганскай абласьцях і зьвярнулася да ўсіх, хто незаконна трымае зброю, з заклікам скласьці зброю і спыніць кровапраліцьце.
08.07.2014
У Данецку выкрадзены грэка-каталіцкі сьвятар Ужо некалькі дзён на сувязь не выходзіць сакратар міжканфесійнай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобласьці, сьвятар УГКЦ Ціхан Кульбака.
Монтэ Касіна. Памяць пра мужных жаўнераў з Беларусі 70 гадоў таму, 11-19 траўня 1944 году, адбылася бітва пад Монтэ Касіна ў Італіі, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі бралі ўдзел тысячы ўраджэнцаў Беларусі. 18 тарўня ІІ Польскі корпус пад камандаваньнем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ Касіна. Мала хто ведае, што сярод жаўнераў гэтага польскага корпусу амаль траціну складалі ўраджэнцы з Беларусі — католікі абодвух абрадаў, а таксама праваслаўныя.
17.05.2014
Як сын пракурора загаварыў па-беларуску і пачаў маліцца за каралеву Школьнік з Івацэвічаў купіў за 2 рублі ў шапіку «Саюздруку» часопіс, які моцна паўплываў на лёс маладзёна ў пачатку 90-ых гадоў. З таго часу шмат што зьмянілася – хлопец стаў сьвятаром, выехаў у Лондан і будуе там царкву, што мае стаць помнікам па Чарнобыльскай бядзе.
У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам
У грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 7 верасьня 2014 году ўкраінскія і беларускія вернікі ўшанавалі памяць продкаў, якія 500 гадоў таму здабылі славутую перамогу пад Воршай — паведамляе сайт Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Удзельнікі набажэнства ў гонар 500-гадовага юбілею бітвы пад Воршай. (Фота А. Адамковіча) Літургію з гэтай нагоды адслужылі ўкраінскія сьвятары-базыльяне а. Павел Яхімец і а. Вінкенці (Васіль) Яніцкі ды беларускі сьвятар а. Даніла Сваяк. Набажэнства адбывалася на беларускай і ўкраінскай мовай, што стала добрым сьведчаньнем даўніх братэрскіх сувязяў нашых народаў.
500 гадоў таму пад Воршай адбылася адна з найбуйнейшых бітваў ХVI стагоддзя ў Еўропе. Аршанская бітва ўвайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змаганьня з нашмат большымі сіламі праціўніка, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.
У “Хроніцы літоўскай і жамойцкай” перамога пад Воршай зьвязваецца з Божым заступніцтвам:
“А тая война была в пяток на Рожесто Пресвятыя Богородицы и была война великая, бо москвы было пятькрот болш, ниж поляков, руси и литвы. И помогл Бог войску полскому и литовскому, иж всю москву наголову побили и настарших воевод их поимали…”
Перамога нашых продкаў пад кіраўніцтвам Найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Канстаніціна Астрожскага апісаная ў многіх тагачасных хроніках, знайшла сваё адлюстраваньне ў шматлікіх творах мастацтва.
Бітва пад Воршай (напісана каля 1524-1530 гг.).Сымбалічна, што 500-гадовы юбілей славутай перамогі нашых продкаў пад Воршай адзначылі ў Вільні, у старажытнай царкве Сьвятой Тройцы (знакамітыя Базыльянскія муры). Справа ў тым, што гэты храм у падзяку Госпаду за перамогу пад Воршай войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства фундаваў у 1514-1516 гг. прадстаўнік беларуска-ўкраінскай княскай дынастыі гетман Канстанцін Астрожскі. Храм збудаваны на месцы мучаніцкай сьмерці Віленскіх мучанікаў — сьвятых Антона, Яна і Яўстаха, якія ў 1347 годзе далі сьведчаньне сваёй хрысьціянскай веры.Царква Сьвятой Тройцы, збудаваная ў гонар перамогі пад Воршай. (Фота І. Бараноўскага). Як кажа паданьне, гетман Астрожскі ўсю ноч маліўся Найсьвяцейшай Багародзіцы і даў абяцаньне, калі пераможа ворага, збудуе ў падзяку царкву. І сваё абяцаньне ён выканаў. Таксама на сродкі Канстанціна Астрожскага быў збудаваны будынак манастыра, які пазьней належаў манахам-базыльянам і зьяўляўся адным з галоўных цэнтраў пашырэньня Уніі.
Царква Сьвятой Тройцы, якая сёлета адзначала свой 500-гадовы юбілей, зьвязана таксама з асобай аднаго з найбольш вядомых сьвятых беларускага і ўкраінскага народаў — сьв. Язафата (Кунцэвіча), архібіскупа Полацкага. Ён таксама зьяўляецца адным з прыкладаў нашай агульнай гісторыі. Народжаны на Валыні, уласна ў Вільні, пры царкве Сьвятой Тройцы, ён распачынаў свой манаскі шлях і служэньне справе хрысьціянскай еднасьці.