Саракавіны ў Берасьці па Алесю Чаркашыну 6 кастрычніка 2015 году было 40 дзён па Алесю Чаркашыну, які загінуў ва Ўкраіне. Лічыцца, што ў гэты дзень душа памерлага канчаткова ідзе ў неба. У гэты дзень у Берасьці, у грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя сябры і знаёмыя разам з сям’ёй Алеся Чаркашына ўшанавалі яго памяць.
25.05.2015
Пасьля Надсана Айцец Аляксандар Надсан быў унікальнай постацьцю ў беларускім сьвеце. А ў комплексе беларускіх установаў у паўночным Лондане — у «беларускай вёсцы» — ён быў практычна ўсім. Што застаецца па ім пасьля таго, як ён пайшоў з жыцьця сёлета 15 красавіка?
30.03.2015
Рада Бясьпекі ААН пра перасьлед хрысьціянаў Праблема перасьледу хрысьціянаў і іншых меншасьцяў на Блізкім Усходзе стала тэмай для сьпецыяльнага абмеркаваньня Рады Бясьпекі ААН ў канцы сакавіка 2015 году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Ініцыятарам гэтай сьпецыяльнай сесіі была Францыя, якая ў цяперашні час кіруе працай Рады Бясьпекі.
19.02.2015
Папа заклікаў сьвецкіх вернікаў быць апосталамі гарадзкіх кварталаў Хрысьціяне павінны быць апосталамі гарадзкіх кварталаў, у якіх часта пануюць абыякавасьць і ананімнасьць, адзначыў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па справах сьвецкіх — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
24.01.2015
Прадстаўнік Папы: Прафесар Анатоль Грыцкевіч дапамог беларусам адкрыць частку сваёй душы Падчас разьвітаньня з вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гісторыкам Анатолем Грыцкевічам, які памёр 20 студзеня 2015 году, дэкан БГКЦ а. Андрэй Абламейка зачытаў ліст з словамі разьвітаньня, дасланы Апостальскім Нунцыем ў Беларусі архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці.
Ватыканскі ярарх: каталіцка-праваслаўны саюз ня можа быць ваяўнічым Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю польскаму Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву пракаментаваў прапанову Маскоўскага Патрыярхату аб стварэньні стратэгічнага саюзу з Каталіцкай Царквой дзеля абароны хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у сьвеце.
Сьвяты Пасад нагадвае пра правы карэнных народаў Сацыяльныя, асабістыя і духоўныя патрэбы 370 мільёнаў прадстаўнікоў карэнных народаў у 90 краінах ва ўсіх рэгіёнах сьвету здаўна хвалююць Сьвяты Пасад, падкрэсьліў падчас 27-й сесіі Рады па правах чалавека ААН архібіскуп Сільвана Тамазі.
Папа: свабода слова – фундаментальная, але рэлігіі нельга абражаць
Права на свабоду слова зьяўляецца фундаментальным, як і права кожнай рэлігіі ня стаць аб’ектам насьмешак, лічыць Сьвяты Айцец Францішак.
Падчас пералёту з Шры-Ланкі на Філіпіны Сьвяты Айцец на працягу 45 хвілінаў адказваў на пытаньні журналістаў, якія закраналі самыя розныя і актуальныя тэмы — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Адзін з прадстаўнікоў французскіх СМІ спытаў Францішка пра межы свабоды слова. Фундаментальнымі правамі зьяўляюцца як свабода веравызнаньня, так і свабода слова, падкрэсьліў Рымскі Архірэй. Але, паводле Святога Айца, памыляецца як той, хто забівае ў імя рэлігіі, так і той, хто абражае рэлігіі, прыкрываючыся правам казаць усё, што хоча. Сьвяты Айцец перакананы, што «казаць пра тое, што думаеш», трэба абавязкова, з мэтай дапамогі «супольнаму дабру»; што нельга рэагаваць гвалтоўна на абразы; але адначасова і «нельга правакаваць». «Нельга абражаць веру іншых, нельга насьмяхацца над верай», таму што існуе мяжа, якая акрэсьлена годнасьцю кожнай з рэлігіяў, сказаў Папа.
Нагадаем, Папа Францішак рашуча асудзіў узброены напад на рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo», які меў месца ў Парыжы 7 студзеня 2015 году, і выказаў спачуваньні сем’ям ахвяраў тэракту. У выніку таго ўзброенага нападу ісламскіх тэрарыстаў загінулі 12 чалавек і 11 атрымалі раненьні.
Папа адказаў таксама на пытаньне пра тэндэнцыю ўсё большага выкарыстаньня дзяцей і моладзі ў тэрарыстычных актах у якасьці сьмяротнікаў. Сьвяты Айцец лічыць, што ў асобах, якія жадаюць забіць сябе дзеля сьмерці іншых, прысутнічае «чалавечая неўраўнаважасьць». «Я думаю, што за кожным суіцыдальным нападам ёсьць нешта, што мае дачыненьне да неўраўнаважанасьці: чалавечай неўраўнаважасьці, ня ведаю, ці псіхічнай, але чалавечай. Нешта не ў парадку з асобай», — сказаў Папа. Сьмяротнік «аддае жыцьцё, але аддае яго ня ў добрым напрамку», як напрыклад місіянеры, якія аддаюць жыцьцё для таго, каб «ствараць», заўважыў ён. Сьвяты Айцец лічыць, што абвязваць дзяцей выбухоўкай — гэта нішто іншае, як іх рабскае выкарыстаньне.
Рымскі Архірэй паведаміў таксама, што летам – у чэрвені або ліпені, будзе гатовая яго энцыкліка, прысьвечаная пытаньням экалогіі і навакольнага асяроддзя. Папа жадае, каб гэты дакумент стаў яго ўкладам у працу парыжскай канферэнцыі ААН па праблемах клімату, якая пройдзе ў 2015 годзе. Папярэдні форум, які праходзіў у 2014 годзе ў сталіцы Перу Ліме, расчараваў Францішка з прычыны «адсутнасьці адвагі» на ім.