Прадстаўнік Папы: Прафесар Анатоль Грыцкевіч дапамог беларусам адкрыць частку сваёй душы Падчас разьвітаньня з вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гісторыкам Анатолем Грыцкевічам, які памёр 20 студзеня 2015 году, дэкан БГКЦ а. Андрэй Абламейка зачытаў ліст з словамі разьвітаньня, дасланы Апостальскім Нунцыем ў Беларусі архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці.
Ватыканскі ярарх: каталіцка-праваслаўны саюз ня можа быць ваяўнічым Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю польскаму Каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву пракаментаваў прапанову Маскоўскага Патрыярхату аб стварэньні стратэгічнага саюзу з Каталіцкай Царквой дзеля абароны хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у сьвеце.
Сьвяты Пасад нагадвае пра правы карэнных народаў Сацыяльныя, асабістыя і духоўныя патрэбы 370 мільёнаў прадстаўнікоў карэнных народаў у 90 краінах ва ўсіх рэгіёнах сьвету здаўна хвалююць Сьвяты Пасад, падкрэсьліў падчас 27-й сесіі Рады па правах чалавека ААН архібіскуп Сільвана Тамазі.
10.09.2014
У Вільні ўшанавалі 500-ыя ўгодкі перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім княствам У грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 7 верасьня 2014 году ўкраінскія і беларускія вернікі ўшанавалі памяць продкаў, якія 500 гадоў таму здабылі славутую перамогу пад Воршай — паведамляе сайт Таварыства беларускай культуры ў Літве.
19.07.2014
Ірак: апошнія хрысціянскія сем’і пакідаюць Масул Апошнія хрысьціянскія сем’і, якія яшчэ заставаліся ў іракскім горадзе Масул, пакідаюць свае дамы і накіроўваюцца ў Эрбіль, Дахук і ў іншыя, больш бясьпечныя мясьціны іракскага Курдыстану. Пра гэта паведамілі каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Fides» прадстаўнікі мясцовай халдэйскай супольнасьці.
16.07.2014
Усход Украіны: сьвятары ў палоне ўзброеных сепаратыстаў Выкрадзенага 3 ліпеня 2014 году ў Данецку грэка-каталіцкага сьвятара а. Ціхана Кульбаку, сакратара Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў Данецкай вобл., вызвалілі з палону тэрарыстаў. У палоне ён правёў 12 дзён.
13.07.2014
Венесуэла: біскупы патрабуюць вызваліць палітвязьняў Канферэнцыя біскупаў Венесуэлы заклікала да “акту міласэрнасьці” у дачыненьні асобаў, якія ўсімі прызнаныя палітычнымі вязьнямі, а таксама яна заклікае вызваліць студэнтаў, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з лютага — паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
У Чырвоным касьцёле адбылася цырымонія разьвітаньня з гісторыкам Анатолем Грыцкевічам
Службу за спачын душы нябожчыка паводле грэка-каталіцкага абраду правёў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Пахаваньне гісторыка Анатоля Грыцкевіча ў Менску.У касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску 22 студзеня 2015 году адбылася цырымонія разьвітаньня з гісторыкам, навукоўцам і грамадзкім дзеячам Анатолем Грыцкевічам, які памёр 20 студзеня на 86-м годзе жыцьця.
Анатоль Грыцкевіч (1929-2015) — аўтар шасьці манаграфіяў, дзясяткаў кніг і больш за тысячу навуковых публікацыяў, прысьвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі перыяду барацьбы за незалежнасьць. Ён вельмі годна рэпрэзэнтаваў беларускую гістарычную навуку на розных міжнародных навуковых канферэнцыях у Еўропе і сьвеце.
У апошні шлях гісторыка-адраджэнца прыйшлі правесьці калегі-навукоўцы, выкладчыкі, былыя студэнты, палітыкі, мастакі, пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, а таксама звычайныя беларусы, для якіх Анатоль Грыцкевіч адкрываў гісторыю Бацькаўшчыны, у тым ліку і гісторыю Ўніяцкай Царквы. Людзі прыходзілі да труны рупліўца беларушчыны з бел-чырвона-белымі кветкамі і сьвечкамі.
Анатоль Грыцкевіч — адкрывальнік многіх невядомых старонак з гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, адзін з аўтараў сьпецкурсу для ўніверсітэтаў па гісторыі Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Таксама ён быў сярод тых, хто пачынаў адраджэньне грэка-каталіцкай супольнасьці ў Менску, быў у аргкамітэце па сьвяткаваньні 400-годдзя Берасьцейскай царкоўнай Уніі, спрычыніўся да прыняцьця рашэньня пра адбудову адной з пярлінаў Менску — былой уніяцкай царквы Сьвятога Духа.
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей Гаек разам з грэка-каталіцкімі сьвятарамі адслужыў пахавальную паніхіду па спачылым, а затым у памяць Анатоля Грыцкевіча была адсужана сьв. Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе.
Айцец Сяргей Гаек і ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які адпраўляў імшу, прамовілі таксама колькі словаў пра дасьледчыцкую, навуковую дзейнасьць Анатоля Грыцкевіча. Яны адзначылі ягоныя заслугі перад народам Беларусі, а таксама ягоную дзейнасьць на ніве хрысьціянства, на ніве разьвіцьця духоўнасьці і веры, паведамляе .
Прамаўляючы да прысутных, якія прыйшлі разьвітацца з Анатолем Грыцкевічам, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі а. Сяргей Гаек сказаў: «Хто штосьці ведае аб працах брата Анатоля, той можа асэнсаваць каштоўнасьць ягонага жыцьцёвага подзьвігу. Подзьвігу, які меў карані яшчэ ў савецкія часы, калі непамысна нават было думаць, што хтосьці яшчэ жыве на гэтай зямлі і гэты “хтосьці” — беларусы. У той час усе павінны былі быць савецкімі на савецкай зямлі. І тое, што з гэтай няволі наш народ пачаў выходзіць — гэта заслуга, вынік змаганьня нашых шматлікіх братоў і сясьцёр у мінулых стагоддзях, сярод якіх і брат Анатоль».
Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Андрэй Абламейка зачытаў ліст Апостальскага Нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці, дасланы ім з Рыму на ўшанаваньне памяці Анатоля Грыцкевіча.
Пасьля разьвітаньня труну з целам спачылага перавезьлі ў менскі крэматорый. Прах Анатоля Грыцкевіча быў пахаваны на Ўсходніх могілках Менску ў магіле маці. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, гісторык і кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу.
23 студзеня ў капліцы грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа ў Менску была адслужана Боская Літургія за супакой спачылага.