Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі сустрэўся ў Беларусі з Маскоўскім патрыярхам Папу Рымскаму самы час прыехаць у Беларусь і сустрэцца з праваслаўным Патрыярхам Кірылам на беларускай зямлі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка журналістам у Ватыкане пасьля сустрэчы з Папам Францішкам, якая адбылася 21 траўня 2016 году, перадае БЕЛТА.
22.04.2016
Прасьветлены, сьветлы, сьвяты Часам хочацца даць партрэт чалавека адным словам. У выпадку з айцом Аляксандрам Надсанам гэтае слова — прасьветлены. Піша Ўладзімер АРЛОЎ.
09.04.2016
Асаблівае жыцьцё асаблівага чалавека Берасьцейца Сяргея Якімука выдатна ведаюць у грэка-каталіцкай царкве, куды ён, жывучы па суседстве, ходзіць штонядзелі. Сіндром Даўна не перашкаджае яму прыслугоўваць падчас літургіі, а сьвятар Ігар Кандрацьеў нават называе Сяргея самым адказным з парафіянаў.
20.12.2015
Нясумны Папа, які любіць зьдзіўляць 17 сьнежня Папа Францішак адзначыў свой 79-ы дзень нараджэньня. У жыцьці і служэньні Рымскага Архірэя за гэты год, які ўжо адлічвае свае апошнія дні, было шэраг важных падзеяў і апостальскіх падарожжаў. Папа выступіў у ААН, адкрыў юбілейны Год міласэрнасьці, выдаў важную энцыкліку, прысьвечаную тэме інтэгральнай экалогіі «Laudato Si», пасьпеў сустрэцца і пагаварыць з Фідэлем і Раўлем Кастра, Баракам Абамам, Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам ды нават выпусьціў музычны альбом.
08.12.2015
Як выглядае Каталіцкая Царква ў школьных падручніках Беларускія школьнікі ў рамках гісторыі краіны і сусьветнай гісторыі вывучаюць і дзейнасьць, ролю, гісторыю Каталіцкай Царквы. Несумнеўна, хрысьціянства мела велізарны ўплыў на грамадзкія, палітычныя, культурныя працэсы ва ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі.
06.12.2015
Клаўдыё Гуджэроцьці: «Усім я жадаю свабоды мараў і веры ў тое, што няма нічога немагчымага» 12 сьнежня 2015 году ў архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску адбудзецца імша на разьвітаньне з Апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці. Пасьля чатырох гадоў служэньня ў Беларусі Папа Рымскі Францішак вырашыў накіраваць яго Апостальскім нунцыем ва Ўкраіну.
07.10.2015
Саракавіны ў Берасьці па Алесю Чаркашыну 6 кастрычніка 2015 году было 40 дзён па Алесю Чаркашыну, які загінуў ва Ўкраіне. Лічыцца, што ў гэты дзень душа памерлага канчаткова ідзе ў неба. У гэты дзень у Берасьці, у грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя сябры і знаёмыя разам з сям’ёй Алеся Чаркашына ўшанавалі яго памяць.
25.05.2015
Пасьля Надсана Айцец Аляксандар Надсан быў унікальнай постацьцю ў беларускім сьвеце. А ў комплексе беларускіх установаў у паўночным Лондане — у «беларускай вёсцы» — ён быў практычна ўсім. Што застаецца па ім пасьля таго, як ён пайшоў з жыцьця сёлета 15 красавіка?
30.03.2015
Рада Бясьпекі ААН пра перасьлед хрысьціянаў Праблема перасьледу хрысьціянаў і іншых меншасьцяў на Блізкім Усходзе стала тэмай для сьпецыяльнага абмеркаваньня Рады Бясьпекі ААН ў канцы сакавіка 2015 году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Ініцыятарам гэтай сьпецыяльнай сесіі была Францыя, якая ў цяперашні час кіруе працай Рады Бясьпекі.
19.02.2015
Папа заклікаў сьвецкіх вернікаў быць апосталамі гарадзкіх кварталаў Хрысьціяне павінны быць апосталамі гарадзкіх кварталаў, у якіх часта пануюць абыякавасьць і ананімнасьць, адзначыў Папа Францішак падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэньня Папскай Рады па справах сьвецкіх — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
17 сьнежня Папа Францішак адзначыў свой 79-ы дзень нараджэньня. У жыцьці і служэньні Рымскага Архірэя за гэты год, які ўжо адлічвае свае апошнія дні, было шэраг важных падзеяў і апостальскіх падарожжаў. Папа выступіў у ААН, адкрыў юбілейны Год міласэрнасьці, выдаў важную энцыкліку, прысьвечаную тэме інтэгральнай экалогіі «Laudato Si», пасьпеў сустрэцца і пагаварыць з Фідэлем і Раўлем Кастра, Баракам Абамам, Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам ды нават выпусьціў музычны альбом.
Зусім небеспадстаўна можна заявіць, што 2015 год стаў для Папы Францішка годам падарожжаў. Ён зьдзейсьніў 5 Апостальскіх візітаў і наведаў пры гэтым 11 краінаў (Шры-Ланку, Філіпіны, Босьнію і Герцагавіну, Эквадор, Балівію, Парагвай, Кубу, ЗША, Кенію, Уганду, Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку) і 24 гарады.
Але галоўнае, што рабіў Папа Францішак на працягу году падчас усіх сваіх шматлікіх падарожжаў і сустрэчаў — ен нёс Слова Божае народам сьвету, прапаведаваў хрысьціянскія каштоўнасьці, умацоўваў міжрэлігійны дыялог, спрыяў ўстанаўленьню паразуменьня і міру ў краінах, якія церпяць ад канфліктаў і войнаў.
Насуперак усім пажаданьням службы бясьпекі, ва ўсіх краінах Зьверхнік Каталіцкай Царквы знаходзіўся ў натоўпе, сярод мноства людзей, у тым ліку і ў афрыканскіх краінах, якія знаходзяцца ў актыўнай фазе ўзброенага канфлікту. Сьвяты Айцец Францішак аддае перавагу простым аўто.Ён не зьмяняў свайму правілу сьціпласьці і стрыманасьці і ўсюды карыстаўся самымі звычайнымі аўтамабілямі. Нярэдка маршрут яго перамяшчэньня быў незапланаваным і непрадказальным: Папа спыняў аўто, калі бачыў дзіця, якога пажадаў блаславіць, ехаў у бядняцкія кварталы, каб падтрымаць пакінутых, нечакана для ўсіх зьяўляўся ў дзіцячай лякарні.
За гэты год Папа Францішак меў вялікую колькасьць прамоваў і казаньняў, пры чым большасьць з іх былі імправізацыямі, якія не пакідалі людзей абыякавымі, бо, як ён казаў, «падрыхтаваныя прамовы такія сумныя». Прапануем тут шэраг цікавых выказваньняў і думак Сьвятога Айца, якія прагучалі на сустрэчах з моладдзю і з сьвятарамі розных краінаў на працягу гэтага году.
Сьвет руйнуецца, таму што людзі ня здольныя сесьці і пагаварыць
«Як мы можам прымаць тых, хто думае ня так, як мы? Шчыра кажучы, часам мы вельмі закрытыя. Мы замыкаем сябе ўнутры ўласнага маленькага “сьвеціка”. Але мы не павінны заставацца зачыненымі ўнутры нашых ідэалагічных і рэлігійных “сьвецікаў”. Калі рэлігія становіцца “сьвецікам”, яна губляе лепшае, што мае. Яна перастае ўшаноўваць Бога, верыць у Бога. Яна становіцца “сьвецікам” з словаў, малітваў, з высноваў: “я добры, ты — дрэнны”, з маральных правілаў. Калі ў мяне ёсьць свая ідэалогія, свой склад думак, а ў цябе — свой, я зачыняюся ў сваім ідэалагічным “сьвеціку”.
Адкрый сэрца і розум. Калі ты не такі, як я, тады чаму б нам не пагаварыць? Чаму мы заўсёды кідаем камяні адзін у аднаго? Чаму мы не спрабуем пагаварыць пра тое, што аб’ядноўвае нас? А потым мы можам пагаварыць пра тое, у чым мы розныя. Але я сказаў “пагаварыць”, а не “ваяваць”.
Сёньня мы бачым, як сьвет руйнуецца, таму што людзі ня здольныя сесьці і пагаварыць».
(Гавана, 20 верасьня 2015 году, сустрэча з моладдзю.)
Карупцыя — як «цукар». Не ператварайцеся ў «дыябетыкаў»!
«Карупцыя існуе ня толькі ў палітыцы, але і ва ўсіх сферах жыцьця, нават у Ватыкане. Карупцыя ўпаўзае ў чалавека павольна. Яна падобная на цукар: ён салодкі, ён нам падабаецца. А потым мы робімся хворымі і дрэнна сканчаем. Дзеля ўсяго гэтага цукру мы становімся дыябетыкамі, і нашая краіна становіцца дыябетыкам!
Карупцыя таксама крадзе нашую радасьць, наш мір. Карумпаваны чалавек ніколі не адчувае супакою.
Кожны раз, калі мы бярэм грошу ў якасьці хабару, які прымаем у маленькім канверце і кладзем яго ў кішэню, мы руйнуем сваё сэрца, мы руйнуем сваю асобу, мы руйнуем сваю краіну. Калі ласка, не захапляйцеся гэтым “цукрам”, які мае назву карупцыя!
“Ойча, але я бачу, што ўсе карумпаваныя. Я бачу так шмат людзей, якія прадаюцца за малыя грошы, ня думаючы пра жыцьцё іншых”. Як і ва ўсіх справах, хтосьці павінен пачаць. Калі вы ня хочаце зруйнаваць вашае сэрца, вашае жыцьцё, вашую радзіму, вы павінны пачаць! Калі вы не пачнеце, ніхто ня будзе з вамі.
Карупцыя, акрамя гэтага, пазбаўляе нас радасьці; гэта адымае ў нас супакой. Карумпаваны чалавек не жыве ў міры.
Аднойчы — і гэта гістарычны факт — у маім горадзе памёр чалавек, пра якога мы ўсе ведалі, што ён быў вельмі карумпаваны чалавек. Затым, праз некалькі дзён, я спытаў, як прайшло пахаваньне, і жанчына, якая мела вялікае пачуцьцё гумару, адказала мне: “Ойча, ня можна было закрыць труну, таму што ён хацеў забраць усе грошы, якія ён скраў”. Тое, што вы скралі дзякуючы карупцыі, застанецца тут, і хтосьці яшчэ будзе выкарыстоўваць гэта, але таксама — і мы сапраўды павінны адзначыць гэта ў нашым сэрцы — мужчыны і жанчыны таксама застануцца параненымі вашымі карупцыйнымі дзеяньнямі. Адсутнасьць дабра будзе нагадваць пра тое, што вы маглі б зрабіць і не зрабілі. Гэта адаб’ецца на хворых, на галодных дзецях, таму што грошы, якія былі для іх — дзякуючы вашай карупцыі — вы забралі для сабе. Хлопцы і дзяўчаты, карупцыя ня зьяўляецца шляхам для жыцьця, але ёсьць шляхам да сьмерці».
(Кенія, 27 лістапада 2015 году, сустрэча з моладдзю.)
Калі вы прывязаныя да свайго кампутара, вы губляеце свабоду
«Аднойчы ўначы, у сярэдзіне 1990-х, я адчуў, што тэлебачаньне не ідзе мне на карысьць. І тады я вырашыў больш не глядзець тэлевізар. Калі я хацеў паглядзець добры фільм, я ішоў у сьпецыяльны тэлевізійны пакой, разьмешчаны ў рэзідэнцыі архібіскупа, і глядзеў фільм там. Але толькі гэты фільм. Тэлебачаньне рабіла мяне чужым для самога сябе. Вось жа так, я “каменнага веку”, я архаічны!
Я разумею, што часы зьмяняюцца. Мы жывём у эпоху вобразаў. І сёньня мы павінны рабіць тое самае, што рабілі ў эпоху кніг: выбіраць тое, што найлепшае для нас. Адсюль вынікае адказнасьць тэлеканалаў, якія павінны прапаноўваваць праграмы, што дапамагаюць нам удасканальвацца, рыхтуюць нас да жыцьця, а ня тыя, якія апускаюць нас уніз. Але выбар праграм застаецца на нашай адказнасьці. Так было і ў маім “каменным веку”: калі кніга не была добрай, я адкладаў яе.
І яшчэ: пра хворую фантазію і фантазію, якая забівае душу. Калі вы прывязаныя да свайго кампутара і сталі яго рабом, вы губляеце сваю свабоду! А калі вы выкарыстоўваеце кампутар, каб глядзець брудныя праграмы, вы губляеце сваю годнасьць.
Глядзіце тэлевізар, карыстайцеся кампутарам, але для добрых мэтаў, для вялікіх рэчаў, для рэчаў, якія дапамагаюць вам узрастаць».
(Сараева, 6 чэрвеня 2015 году, сустрэча з моладдзю.)
«Сёньня, пры такой колькасьці мас-медыяў, мы інфармаваныя, нават звышінфармаваныя. Гэта нядрэнна, гэта добра і карысна, але мы рызыкуем апынуцца перагружанымі інфармацыяй. Мы маем шмат інфармацыі, але, магчыма, ня ведаем, што з ёй рабіць. Мы рызыкуем ператварыцца ў “музеі”, зьбіраючы рэчы, якім ня можам знайсьці ўжытку. Нам не патрэбныя маладыя людзі, якія ператварыліся ў “музеі” і “склады”, але нам патрэбныя мудрыя маладыя людзі.
Калі ж усё, што вы маеце — гэта інфармацыя, вы закрытыя для сюрпрызаў. Любоў робіць нас адкрытымі на нечаканасьці. Любоў — гэта заўсёды сюрпрыз, таму што яна пачынаецца з дыялогу паміж двума людзьмі: тым, хто кахае, і тым, каго кахаюць. Мы кажам, што Бог — гэта Бог сюрпрызаў, таму што Ён заўсёды кахае нас першы і чакае, каб зьдзівіць нас. Давайце ня будзем ператварацца ў кампутары, лічачы, што мы ўсё ведаем. Падумайце: кампутар ведае ўсе адказы, але яго нічым ня зьдзівіш. А ў выкліку любові Бог зьдзіўляе нас».
(Маніла, 18 студзеня 2015 году, сустрэча з моладдзю.)
«Тыя з нас, у каго камфортнае жыцьцё, ня ўмеюць плакаць. Але сапраўдную рэальнасьць жыцьця можна ўбачыць толькі вачамі, якія амытыя сьлёзамі. Ці ўмею я плакаць? Ці ўмею я плакаць, калі бачу галоднае дзіця, пакінутае на вуліцы, бяздомнага? Або мой плач — гэта плач самазакаханага чалавека, які хоча большага?
Давайце вучыцца плакаць. У Евангельлі Ісус плакаў. Ён плакаў па сваім памерлым сябры. Ён плакаў у сваім сэрцы за сям’ю, якая страціла дачку. Ён плакаў у сваім сэрцы, калі ўбачыў бедную ўдаву, якая хавала сына. Ён быў узрушаны і плакаў у сваім сэрцы, калі бачыў натоўп — як атару без пастуха.
Калі вы ня вучыцеся плакаць, значыць, вы ня можаце быць добрым хрысьціянінам».
(Філіпіны, 18 студзеня 2015 году, сустрэча з моладдзю.)
«Калі Ісус абраў нас, ён не "кананізаваў" нас. Мы працягваем заставацца такімі ж грэшнікамі. Мы ўсе грэшнікі – пачынаючы з мяне. Але пяшчота і любоў Ісуса дазваляюць нам рухацца наперад.
У нашым жыцьці як жыцьці вучняў Хрыстовых не павінна быць месца асабістым амбіцыям, імкненьню да ўзбагачэньня, да пачуцьця ўласнай важнасьці. Мы сьледуем за Ісусам да самага апошняга кроку ў Яго зямным жыцьці — да крыжа. Мы будзем упэўненыя, што Ён уваскрэсьне. Але мы павінны ісьці за Ім да канца. Я кажу вам гэта, таму што Царква — гэта не няўрадавая арганізацыя. Царква — гэта таямніца. Гэта містэрыя Хрыста, Які глядзіць на кожнага з нас і кажа: “Ідзі за мной”».
(Кенія, 26 лістапада 2015 году, сустрэча з сьвятарамі і богапасьвячанымі асобамі.)