I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць,
ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
У Менску разьвіталіся з Юрыем Хадыкам 20 кастрычніка 2016 году ў Менску разьвіталіся з навукоўцам, грамадзкім і палітычным дзеячам Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры сьвятога Язэпа.
16.08.2016
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію? «Некаторыя кажуць, што нібыта католікі — гэта палякі, італьянцы, а праваслаўныя — гэта Масква, масквічы, а нацыянальная рэлігія беларусаў — унія», — сказаў мітрапаліт Павел 6 жніўня 2016 году ў катэдральным саборы ў Магілёве, на царкоўных урачыстасьцях у гонар праваслаўнага архіяпіскапа Георгія Каніскага, які адзначыўся пераводам уніятаў на праваслаўе. «Патрыярх Кірыл, сустракаючыся з Папам, падпісалі дакумент, у якім асуджаецца унія», — заявіў першаярарх БПЦ. Затым яшчэ адзначыў: унія не зьяўляецца чымсьці, што аб’ядноўвае, а, наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру».
Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі сустрэўся ў Беларусі з Маскоўскім патрыярхам Папу Рымскаму самы час прыехаць у Беларусь і сустрэцца з праваслаўным Патрыярхам Кірылам на беларускай зямлі. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка журналістам у Ватыкане пасьля сустрэчы з Папам Францішкам, якая адбылася 21 траўня 2016 году, перадае БЕЛТА.
22.04.2016
Прасьветлены, сьветлы, сьвяты Часам хочацца даць партрэт чалавека адным словам. У выпадку з айцом Аляксандрам Надсанам гэтае слова — прасьветлены. Піша Ўладзімер АРЛОЎ.
09.04.2016
Асаблівае жыцьцё асаблівага чалавека Берасьцейца Сяргея Якімука выдатна ведаюць у грэка-каталіцкай царкве, куды ён, жывучы па суседстве, ходзіць штонядзелі. Сіндром Даўна не перашкаджае яму прыслугоўваць падчас літургіі, а сьвятар Ігар Кандрацьеў нават называе Сяргея самым адказным з парафіянаў.
20.12.2015
Нясумны Папа, які любіць зьдзіўляць 17 сьнежня Папа Францішак адзначыў свой 79-ы дзень нараджэньня. У жыцьці і служэньні Рымскага Архірэя за гэты год, які ўжо адлічвае свае апошнія дні, было шэраг важных падзеяў і апостальскіх падарожжаў. Папа выступіў у ААН, адкрыў юбілейны Год міласэрнасьці, выдаў важную энцыкліку, прысьвечаную тэме інтэгральнай экалогіі «Laudato Si», пасьпеў сустрэцца і пагаварыць з Фідэлем і Раўлем Кастра, Баракам Абамам, Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам ды нават выпусьціў музычны альбом.
08.12.2015
Як выглядае Каталіцкая Царква ў школьных падручніках Беларускія школьнікі ў рамках гісторыі краіны і сусьветнай гісторыі вывучаюць і дзейнасьць, ролю, гісторыю Каталіцкай Царквы. Несумнеўна, хрысьціянства мела велізарны ўплыў на грамадзкія, палітычныя, культурныя працэсы ва ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі.
06.12.2015
Клаўдыё Гуджэроцьці: «Усім я жадаю свабоды мараў і веры ў тое, што няма нічога немагчымага» 12 сьнежня 2015 году ў архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску адбудзецца імша на разьвітаньне з Апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці. Пасьля чатырох гадоў служэньня ў Беларусі Папа Рымскі Францішак вырашыў накіраваць яго Апостальскім нунцыем ва Ўкраіну.
Чаму мітрапаліт Павел абрынуўся на царкоўную унію?
Чаму кіраўнік праваслаўнай Царквы Беларусі заявіў, што ўніяцтва не зьяўляецца «нацыянальнай рэлігіяй» для беларусаў? Абмяркоўваюць журналісты Радыё Свабода Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Менскія грэка-католікі адзначаюць Вялікдзень 2008 году ў Чырвоным касьцёле.Карбалевіч: Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел падчас пропаведзі ў катэдральным Спаса-Прэабражэнскім саборы Магілёва з нагоды ўрачыстасьцяў, прысьвечаных сьвятому Георгію Каніскаму, зрабіў гучную заяву, якая мае выразны палітычны падтэкст. Ён сказаў, што унія не зьяўляецца нацыянальнай рэлігіяй беларусаў.
«Некаторыя кажуць, што нібыта католікі — гэта палякі, італьянцы, а праваслаўныя — гэта Масква, масквічы, а нацыянальная рэлігія беларусаў — унія», — заявіў мітрапаліт Павел. «Патрыярх Кірыл, сустракаючыся з Папам, падпісалі дакумент, у якім асуджаецца унія», — дадаў ён. Затым адзначыў: унія не зьяўляецца чымсьці, што аб’ядноўвае, а, наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру».
Спрэчкі паміж праваслаўнай і каталіцкай Цэрквамі аб царкоўнай уніі цягнуцца з моманту яе падпісаньня ў 1596 годзе ў Берасьці. Не паглыбляючыся у сэнс спрэчак, хацеў бы зазначыць, што пераход праваслаўных Вялікага Княства Літоўскага ва ўніяцтва, як і адваротны пераход уніятаў ў праваслаўе, не былі добраахвотным, ажыцьцяўляўся пад дзяржаўным прымусам.
Але гэтая, здавалася б, даўняя гісторыя, якая прычым тычыцца рэлігійных пытаньняў, стала, у пэўным сэньсе, палітычным чыньнікам. У савецкай гістарыяграфіі Берасьцейская унія адназначна ўспрымалася як негатыўная для беларусаў зьява. У СССР уніяцтва (грэка-каталіцтва) было забароненае.
Аднак пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў беларускай нацыянальна арыентаванай гістарыяграфіі Берасьцейская унія стала разглядацца як станоўчы чыньнік. Паводле новай канцэпцыі, унія зьяўлялася ўласна беларускай рэлігіяй, якая садзейнічала зьяўленьню і разьвіцьцю беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.
Бо праваслаўная Царква займалася русіфікатарствам, Касьцёл — палянізацыяй. А вось уніяцтва ўмацоўвала нацыянальную беларускую ідэнтычнасьць. Бо богаслужэньне там адбывалася на беларускай мове.
У незалежнай Беларусі дзейнасьць уніяцкай Царквы на Беларусі аднавілася, легалізавалася. Паводле інфармацыі на 2008 год у Беларусі, колькасьць вернікаў грэка-каталіцкага абраду складала каля 10 тыс. чалавек, мелася 15 зарэгістраваных парафіяў. Пэўная частка вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэньня дэманстратыўна перайшлі ва ўніяцтва.
Афіцыйныя ўлады ставяцца да ўніяцтва хутчэй негатыўна, існуюць пэўныя перашкоды для рэгістрацыі новых прыходаў. Але дасюль кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы ўстрымлівалася ад публічнай крытыкі ўніяцтва. І вось, раптам, такая заява. Магчыма падставай для яе сапраўды стала сумесная заява Папы Рымскага Францішка і кіраўніка Расейскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Кірыла ад 13 лютага 2016 году, дзе ёсьць такія словы: «Сёньня відавочна, што метад “уніятызму” ранейшых стагоддзяў, які прадугледжвае прывядзеньне адной грамады ў адзінства з другой шляхам яе адрыву ад сваёй Царквы, не зьяўляецца шляхам да аднаўленьня адзінства». Вось і цяпер праваслаўная Царква перайшла ў атаку, інтэрпрэтуючы гэтую заяву на сваю карысьць.
Дракахруст: Калі глядзець толькі на беларускую сітуацыю, то такая заява мітрапаліта выглядае даволі дзіўна. І прычым незалежна ад таго, наколькі яна гістарычна абгрунтаваная.
Яна і з гэтага пункту гледжаньня даволі спрэчная — як можна ацэньваць тую ці іншую Царкву з пункту гледжаньня яе «нацыянальнасьці»? Але яшчэ больш дзіўны палітычны аспэкт: 10 тысяч уніятаў на краіну, 0.1% насельніцтва — здавалася б, з чаго ўздымаць вэрхал? З чаго ўвогуле нешта абмяркоўваць?
Калі ў праваслаўнай Царкве мільёны, у каталіцкай — мільёны (дарэчы, зьвярніце ўвагу, мітрапаліт Павел не сказаў, што каталіцтва не нацыянальная рэлігія) — а тут 10 тысяч. На мой погляд, можна было проста не зьвяртаць увагу.
Але, на мой погляд, гэтая заява ў большай ступені — рэха падзеяў ва Ўкраіне. Бо менавіта ва Ўкраіне ўніяцкая Царква магутная. Яна адыгрывае велізарную ролю ў грамадзкім жыцьці.
Варта сказаць, што адносіны паміж уніяцкай Царквой і Ўкраінскай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне апошнім часам абвастрыліся ў сувязі з крыжовай хадой, якую зладзіла праваслаўная Царква.
І рэакцыя мітрапаліта Паўла — гэта рэакцыя не на нейкія беларускія падзеі, а погляд праз украінскую «прызму». Можна прывесьці сьвецкую аналогію, як расейскі шавіністычны друк, зважаючы на нейкія дзеяньні Маладога Фронту ці БНФ піша: «Гэта “бандэры”! У Беларусі падымае галаву бандэраўшчына».
Аўтары гэтых тэкстаў проста пераносяць украінскую матрыцу на Беларусь. Вось, мне здаецца, гэтак жа і Расейская Праваслаўная Царква, якая, зразумела, цэнтралізаваная, глядзіць на Беларусь і Ўкраіну як на адзін рэгіён. І таму гучыць такая дзіўная ацэнка, неабгрунтаваная ня толькі гістарычна, але і канфесійна, зыходзячы з канкрэтнай канфесійнай сітуацыі ў Беларусі.
Што да спасылкі на пункт сумеснай заявы Папы Рымскага і Патрыярха, то яе ня варта інтэрпрэтаваць так, як інтэрпрэтуе Расейская Праваслаўная Царква. У гэтай дэкларацыі Ватыкан не адмаўляецца ад існага уніяцтва, якое ёсьць ва Ўкраіне, ды і ў Беларусі. Але сапраўды дэманструе больш гнуткую пазіцыю, чым раней. Ну а ў адказ на гэтую гнуткасьць Маскоўская патрыярхія дэманструе больш наступальную пазыцыю.
Цыганкоў: Я прыгадваю свае размовы з актыўнымі вернікамі-уніятамі, якія яшчэ ў нулявыя гады скардзіліся, што сама Каталіцкая Царква, Ватыкан, не зрабілі актыўную стаўку на Унію ў Беларусі ўжо ў наш час, у 90-я — нулявыя гады, што няма вялікай ідэйнай і матэрыяльнай дапамогі ўніяцкім прыходам, і што Каталіцкая Царква больш увагі надавала [рыма-]каталіцкаму веравызнаньню, а унія — падчарка для Ватыкану.
Для расейскага вуха, пра што казаў Юры, унія ўспрымаецца як канфесія для нацыянальна-сьвядомых беларусаў, і ў пэўным сэньсе гэта сапраўды так і ёсьць, бо ў адрозьненьне ад заходняй Украіны, дзе унія даволі моцная, у Беларусі гэтая гістарычная традыцыя была перарваная і, фактычна, адрадзілася толькі пасьля падзеньня атэізму ў пачатку 90-х, калі да яе далучылася сапраўды шмат нацыянальна-сьвядомых грамадзянаў.
Многія з іх былі неафітамі ў рэлігіі альбо перайшлі ва унію з праваслаўных. Зянон Пазьняк у свой час аддаваў перавагу уніі як нацыянальнай Царкве для беларусаў. Усьлед за ім многія людзі і рабілі такі крок. А цяпер магчыма, бачачы, што Ватыкан ня так моцна падтрымлівае ўніяцтва, бачачы, якую ролю яно грае ва Ўкраіне, расейскі праваслаўны патрыярх Кірыл і беларускі мітрапаліт Павел вырашылі, што можна выказаць сваё негатыўнае стаўленьне да уніі і больш актыўна паводзіць сябе ў дачыненьні да яе.
Нельга сказаць, што гэта першае выказваньне такога кшталту, магчыма, першае на такім узроўні. Бо і праваслаўная літаратура, і праваслаўныя дзеячы меншага калібру неаднаразова негатыўна выказваліся пра унію, дыскусія пра яе ідзе, і нельга сказаць, што ў ёй прадстаўнікі праваслаўя вытрымліваюць паліткарэктнасьць, у дадзеным выпадку канфесійную карэктнасьць. Калі адносна Рыма-Каталіцкага Касьцёлу вытрымліваецца асьцярожнасьць, то ў бок уніі выказваньні ніколі не вылучаліся абачлівасьцю. І зараз яны перайшлі на самы высокі ўзровень.