Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі насьпела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносінаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 траўня 2017 году выступіў у Менску ў Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам на тэму «Узаемадзеяньне Касьцёлу і дзяржавы ў наш час» — паведамляе Catholic.by.
04.05.2017
Папа: праца дае моладзі магчымасьць марыць У дзень 1 траўня, калі ў Каталіцкай Царкве лацінскага абраду адзначаецца ўспамін сьв. Юзафа, рамесьніка, Папа Францішак скіраваў свае думкі да моладзі — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
28.02.2017
Пра Курапаты «Апошнімі днямі шмат думаю пра Курапаты... Неяк узгадаў, што там не пахаваны ніводзін з грэка-каталіцкіх сьвятароў. І, як ня дзіўна, для нас, грэка-каталікоў, гэтае месца надзвычай важнае», — пра месца масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавізму ў Курапатах і лёс беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў дзеліцца сваімі разважаньнямі душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай з Горадні а. Андрэй Крот.
Грэка-каталіцкі сьвятар: Калі зьнішчаць Курапаты, то Беларусі ўжо ня будзе Дзесяць гадоў таму, перад сьвятарскімі сьвячаньнямі, калі старэйшы сьвятар настаўляў мяне і маіх калегаў, ён сказаў такія словы: «Вам давядзецца змагацца з камунізмам». Я моцна зьдзівіўся, бо які ж камунізм у 2006 годзе, у XXI стагоддзі?! З кожным чарговым годам свайго сьвятарства, я пераконваюся нанова, што той сьвятар меў рацыю: камунізм — гэта рэчаіснасьць, у якой мы жывем.
02.02.2017
Навяртаньне 2 лютага — сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста. Калі і як адбываюцца нашыя асабістыя сустрэчы з Госпадам?
23.10.2016
У Менску разьвіталіся з Юрыем Хадыкам 20 кастрычніка 2016 году ў Менску разьвіталіся з навукоўцам, грамадзкім і палітычным дзеячам Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры сьвятога Язэпа.
16.08.2016
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію? «Некаторыя кажуць, што нібыта католікі — гэта палякі, італьянцы, а праваслаўныя — гэта Масква, масквічы, а нацыянальная рэлігія беларусаў — унія», — сказаў мітрапаліт Павел 6 жніўня 2016 году ў катэдральным саборы ў Магілёве, на царкоўных урачыстасьцях у гонар праваслаўнага архіяпіскапа Георгія Каніскага, які адзначыўся пераводам уніятаў на праваслаўе. «Патрыярх Кірыл, сустракаючыся з Папам, падпісалі дакумент, у якім асуджаецца унія», — заявіў першаярарх БПЦ. Затым яшчэ адзначыў: унія не зьяўляецца чымсьці, што аб’ядноўвае, а, наадварот, «была страшнай спробай навязаць праваслаўным каталіцкую веру».
20 кастрычніка 2016 году ў Менску разьвіталіся з навукоўцам, грамадзкім і палітычным дзеячам Юрыем Хадыкам. Цырымонія адбылася ў грэка-каталіцкім цэнтры сьвятога Язэпа.
Скрыню з прахам Юрыя Хадыкі, які памёр 11 верасьня на 79-м годзе жыцьця ў ЗША, прывёз на радзіму ў Беларусь яго малодшы сын Канстанцін. Літургія за супакой душы Юрыя Хадыкі. (Фота Сяргея Балая, Naviny.by).У Менску з вернікам Грэка-Каталіцкай Царквы, выдатным знаўцам уніяцкага іканапісу і адным з волатаў беларускага Адраджэньня грамадзкасьць разьвітвалася на саракавы дзень пасьля ягонай сьмерці.
Літургію за супакой яго душы ў гэты дзень адслужыў протапрасьвітар а. Яўген Усошын разам з а. Аляксандрам Шыбекам. Чын адпяваньня спачылага адбыўся 16 верасьня ў Дэнвэры (Каларада, ЗША). Яго зьдзейсьніў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з ЗША а. Ігар Лабацэвіч. Пахаваны Юры Хадыка ў Менску на Чыжоўскіх могілках, побач з жонкай Валянцінай Зімніцкай.
На развітаньне з прафесарам Юрыем Хадыкам у грэка-каталіцкі цэнтар сьвятога Язэпа прыйшлі больш за паўсотні чалавек, у тым ліку вядомыя грамадзкія і палітычныя дзеячы: праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, мовазнаўца Вінцук Вячорка, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, перакладчык Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, выдавец газет «Наша Ніва» і «Свабода» ў 1990-ыя Павел Жук, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Станкевіч, Мікола Лавіцкі, бард Зьміцер Захарэвіч, журналіст Аляксандр Тамковіч і іншыя.
Паводле словаў Канстанціна Хадыкі — малодшага сына спачылага, у сям’і якога ён жыў апошнія тры гады свайго жыцьця ў Дэнвэры (Каларада, ЗША), Юры Хадыка да апошняга свайго дня перажываў за Беларусь, увесь час маліў Бога за тое, каб жыцьцё ў нашай краіне зьмянілася да лепшага.
Асоба беларускага навукоўца і грамадзкага актывіста Юрыя Хадыкі аб’яднала ў сабе выдатнага фізіка, мастацтвазнаўцу і высокадухоўнага чалавека, заявіў старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, выступаючы на разьвітальнай цырымоніі. Разам з ім ён у 1990 годзе выступіў адным з стваральнікаў Беларускай Каталіцкай Грамады.
Паводле словаў Алеся Бяляцкага, якія перадае «Наша Ніва» з спасылкай на БелаПАН, Юры Хадыка нагадваў «зубра, які заўсёды ішоў наперад і цягнуў за сабой астатніх людзей», і быў «рознабаковым чалавекам з энцыклапедычнымі ведамі».
«Гэта быў чалавек высокай духоўнасьці, — падкрэсьліў праваабаронца Алесь Бяляцкі. — Мне пашанцавала правесьці з ім дзесяць дзён у адной камеры на Акрэсьціна. З намі сядзелі двое хлопцаў, якія працавалі на пэўную кантору, для іх Юры Віктаравіч праводзіў лекцыі па біблеістыцы: расказваў ім пра Біблію, пераказваў біблейскія сюжэты. Гэта магло доўжыцца гадзінамі».
«Гурток, які ён вёў у пакойчыку на Варвашэні (ранейшы офіс Беларускага Народнага Фронту), і тое, што ён зьбіраў там аматараў Бібліі, сьведчыла пра яго духоўны ўзровень», — адзначыў кіраўнік праваабарончай арганізацыі.
Праваабаронца сказаў, што ён адчувае радасьць ад таго, што «гадамі даводзілася быць побач з гэтым чалавекам, набіраючыся ягонага розуму, мудрасьці, цьвёрдасьці і аптымістычнага погляду на жыцьцё», і гонар за само знаёмства з Юрыем Хадыкам, бо «ён быў выдатным прадстаўніком свайго пакаленьня і часу».
«Безумоўна, шкада, што людзі яго пакаленьня, якія хацелі пераменаў, іх не дасягнулі, нават паклаўшы на гэтую справу ўсё жыцьцё. Але мы верым, што справа, якой Юры Хадыка прысьвяціў сваё жыцьцё, ня марная і працягвае жыць, што яго імя яшчэ будзе выбітае залатымі літарамі на скрыжалях беларускай гісторыі», — падсумаваў Алесь Бяляцкі.
Без Юрыя Хадыкі ў Беларусі было б менш палітычнай культуры, у тым ліку культуры згоды і стварэньня кааліцыяў — пішуць Naviny.by. Такое меркаваньне выказаў вядомы мовазнаўца, грамадзкі і палітычны актывіст Вінцук Вячорка.
Паводле яго словаў, Хадыка быў адным з тых, вакол каго можна аб’ядноўвацца. Ён «ніколі не гуляў у харызматычнага лідара, заўсёды ішоў на дыскусіі, палемізаваў, не баяўся застацца ў адзіноце з сваім перакананьнем». «Хадыка заўсёды прагнуў размовы, спрэчкі і з аднадумцамі, і з шырокім колам беларускага грамадзтва. Ён прыходзіў да пэўных перакананьняў сам і імкнуўся прывесьці да іх іншых, менавіта інтэлектуальным шляхам», — сказаў Вячорка.
Як падкрэсьліў мовазнаўца, нягледзячы на тое, што «Хадыка быў прафесарам у савецкі час, ён ня быў савецкім прафесарам». «Ён быў носьбітам зададзенай культуры ў цэлым — і ў палітыцы, у прыватнасьці, прыхільнікам плюралістычнага падыходу ў стварэньні Беларускага Народнага Фронту, у барацьбе за свабоду і незалежнасьць», — зазначыў Вячорка.
Ён падкрэсьліў, што Хадыка быў выбітным фізікам, за што быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй, нароўні з іншымі быў першаадкрывальнікам «цэлага кантыненту старабеларускага мастацтва, якое цяпер выстаўляецца ў музеі Акадэміі навук, музеі, які, магчыма, варта было б назваць яго імем». «Ён стаў адным з самых яскравых беларускіх палітычных лідараў, з імем якога зьвязана стварэньне нашых шырокіх кааліцыяў, якія ў 2000-я гады рэальна затармазілі наступ таталітарызму і наступ на незалежнасьць. Усё гэта дазваляе сказаць пра Юрыя Хадыку як пра адну з найбольш значных асоб беларускага адраджэньня», — падсумаваў Вячорка.
«Гэта быў чалавек ад якога можна была заўсёды чакаць падтрымкі, парады. Гэта быў чалавек заўсёды гатовы на мужны і адказны ўчынак», — узгадваў пра спачылага на разьвітаньні ў інтэрв’ю для Белсату вернік БГКЦ пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Напрыканцы сямідзясятых фізік Юры Хадыка, які захапіўся ідэяй ўратаваньня беларускай царкоўнай спадчынай, стварыў пры Акадэміі навук БССР Музей старажытнабеларускай культуры. «Калі гэты музей адчынілі, гэта ўспрынялося Прафесар Юры Хадыка.як ластаўка нацыянальнага адраджэньня, якое спакваля набірала сілу. На той час Юры Хадыка быў найлепшы ў Беларусі, а значыць і ў сьвеце, знаўцам нашай старажытнай культуры», — адзначыў Уладзімер Арлоў.
Як палітык і грамадзкі дзяяч, Юры Хадыка меў шчыры хрысьціянскі сьветапогляд. Заглыбленьне ў сьвет старажытнай беларускай культуры перадвызначыла веравызнаўчы выбар Юрыя Хадыкі, які стаў прыхільнікам Уніі, адным з тых, хто спрычыніўся да адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Юры Хадыка быў вялікім аўтарытэтам для акадэмічнай і наагул навуковай інтэлігенцыі, людзей дакладных навук. Для многіх яго калегаў прыход Юрыя Хадыкі да нацыянальнай ідэі ў спалучэньні з яго высокамаральнымі асабістымі якасьцямі моцна паўплываў і на іх сьветапогляд. Да ягоных думак і поглядаў яны заўсёды ставіліся з увагай.