Ноч храмаў — традыцыя, якую варта запазычыць Беларусі У Празе і па ўсёй Чэхіі 9 чэрвеня 2017 году адбылася так званая «Noc Kostelů» — «Ноч храмаў». Сёлета ў гэтай рэлігійна-культурнай акцыі была і беларуская праграма — у царкве сьв. Кузьмы і Дзям’яна, дзе моляцца вернікі-беларусы, што жывуць у Празе.
Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі насьпела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносінаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 траўня 2017 году выступіў у Менску ў Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам на тэму «Узаемадзеяньне Касьцёлу і дзяржавы ў наш час» — паведамляе Catholic.by.
04.05.2017
Папа: праца дае моладзі магчымасьць марыць У дзень 1 траўня, калі ў Каталіцкай Царкве лацінскага абраду адзначаецца ўспамін сьв. Юзафа, рамесьніка, Папа Францішак скіраваў свае думкі да моладзі — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
28.02.2017
Пра Курапаты «Апошнімі днямі шмат думаю пра Курапаты... Неяк узгадаў, што там не пахаваны ніводзін з грэка-каталіцкіх сьвятароў. І, як ня дзіўна, для нас, грэка-каталікоў, гэтае месца надзвычай важнае», — пра месца масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавізму ў Курапатах і лёс беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў дзеліцца сваімі разважаньнямі душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай з Горадні а. Андрэй Крот.
Грэка-каталіцкі сьвятар: Калі зьнішчаць Курапаты, то Беларусі ўжо ня будзе Дзесяць гадоў таму, перад сьвятарскімі сьвячаньнямі, калі старэйшы сьвятар настаўляў мяне і маіх калегаў, ён сказаў такія словы: «Вам давядзецца змагацца з камунізмам». Я моцна зьдзівіўся, бо які ж камунізм у 2006 годзе, у XXI стагоддзі?! З кожным чарговым годам свайго сьвятарства, я пераконваюся нанова, што той сьвятар меў рацыю: камунізм — гэта рэчаіснасьць, у якой мы жывем.
02.02.2017
Навяртаньне 2 лютага — сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста. Калі і як адбываюцца нашыя асабістыя сустрэчы з Госпадам?
«Апошнімі днямі шмат думаю пра Курапаты... Неяк узгадаў, што там не пахаваны ніводзін з грэка-каталіцкіх сьвятароў. І, як ня дзіўна, для нас, грэка-каталікоў, гэтае месца надзвычай важнае», — пра месца масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавізму ў Курапатах і лёс беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў дзеліцца сваімі разважаньнямі душпастыр парафіі Маці Божай Фацімскай з Горадні а. Андрэй Крот.
На каталіцкіх могілках пад Целяханамі спачывае мой духовы папярэднік айцец Баляслаў Пачопка. Даведзены судамі, падаткамі і штрафамі, пагромам у царкве, якіх не шкадавалі для пажылога і хворага чалавека «вызваліцелі», да сардэчнага прыступу, ён памёр у сьнежні 1940-га. Інакш, напэўна, апынуўся б у Курапатах.
Айцец архімандрыт Фабіян Абрантовіч пасьля 7 гадоў турмаў памёр у маскоўскай Бутырцы, і месца яго пахаваньня невядомае. Ляжыць ён у нейкіх маскоўскіх, а ня менскіх Курапатах.
Экзарх Антон Неманцэвіч пахаваны на былых лютэрнскіх могілках ў Менску. Забілі яго нацысты, але могілкі, на месцы якіх цяпер сквер, нішчылі ўжо іх былыя саюзьнікі-камуністы. У той час не было каму абараніць гэтыя Курапаты...
На могілках у Рабэрціне пад Варшавай спачывае а. Вячаслаў Аношка. Пасьля вайны ён ня змог застацца на Радзіме, інакш, напэўна, скончыў бы жыцьцё ў Курапатах...
«Пашанцавала» айцам-выгнаньнікам, якія пахаваныя на могілках сьв. Панкрата ў Лондане — а. Льву Гарошку, а. Язэпу Германовічу, а. Тамашу Падзяве, уладыку Чэславу Сіповічу. Калі можна назваць шчасьцем немагчымасьць да канца сваіх дзён трапіць на Бацькаўшчыну і рабіць справу, якой ты марыў прысьвяціць сваё жыцьцё. Айцы Язэп Германовіч і Тамаш Падзява паспыталі лагернага жыцьця, а потым ім проста не далі застацца на Бацькаўшчыне. Іншыя ваеннай завірухай былі занесеныя на Захад, цудам выратаваліся ад Курапатаў...
Айцец Андрэй Крот у Курапатах разам з сваімі парафіянкамі і Маяй Кляшторнай (дачкой расстралянага паэта Тодара Кляшторнага) і яе мужам пасьля паніхіды па бязьвінных ахвярах напярэдадні Дзядоў 2010 г. (Фота: «Твой стыль»).Курапаты для нас — ня проста могілкі. Гэта месца-сымбаль, дзе мы можам аддаць пашану тым, чыіх магіл ня ведаем альбо хто пахаваны далёка. Тым, чые лёсы зламалі нялюдзкія сістэмы, якія «вызвалялі» чалавека ад Бога, і дзе яго жыцьцё станавілася ўласнасьцю іншага чалавека, які ўвасабляў «дзяржаву».
На Вялікі пост вырашыў штодзённа маліцца за Курапаты. Пакуль трывае справа з будоўляй — за яе вырашэньне. Калі ўсё скончыцца (спадзяюся, гэта здарыцца хутка), — буду маліцца за супакой тых сотняў тысячаў, якія спачываюць у гэтым месцы.