Беларускі грэка-каталіцкі храм у Лондане названы найлепшым рэлігійным будынкам сьвету 29 лістапада 2018 году на Сусьветным архітэктурным фэстывалі ў Амстэрдаме было абвешчана, што драўляная грэка-каталіцкая царква сьв. Кірылы Тураўскага і Ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу, збудаваная і асьвячаная ў сьнежні 2016 году ў раёне Паўночны Фінчлі ў Лондане для Беларускай каталіцквай місіі, перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак». Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
03.07.2018
Трынаццаць Сваімі думкамі з нагоды трынаццаці гадоў сьвятарства дзеліцца душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Андрэй Крот. 2 ліпеня 2005 году, у Івана-Франкоўску ва Ўкраіне, праз ускладаньне рук ён атрымаў сьв. Тайну сьвятарства ад старэнькага біскупа-базыльяніна Сафрона Мудрага.
Першаярарх УГКЦ: «Мы пазітыўна ацэньваем намаганьні дзеля прызнаньня адзінай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны» 17 красавіка 2018 году ў рэзідэнцыі Зьверхніка УГКЦ, што паблізу Патрыяршага сабору Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Кіеве, адбылася сустрэча Яго Блаславенства Сьвятаслава (Шаўчука), Першаярарха УГКЦ, з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч на яе просьбу. У сустрэчы прыняла ўдзел Рэбэка Фармэр, дыпламат палітычнага аддзелу Амбасады ЗША ва Ўкраіне.
Моладзь і рэлігія У Горадні ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбыўся круглы стол «Моладзь і рэлігія». Яго арганізавала 28 сакавіка 2018 году катэдра гісторыі Беларусі, археалогіі і сьпецыяльных гістарычных дысцыплінаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, якая зьяўляецца вядомым і прызнаным у Беларусі і за мяжой асяродкам дасьледаваньняў беларускай гісторыка-канфесійнай праблематыкі.
06.12.2017
«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» — беларуская праграма на Андроід Паводле задумы стваральнікаў, у наш час інтэрнэту і смартфонаў, гэтая праграма павінна стаць сёньня свайго роду новай «Малой падарожнай кніжкай» для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсіх, хто хацеў бы жыць і маліцца па-беларуску паводле традыцыі Царквы візантыйскага абраду.
16.10.2017
Папа назваў сьмяротнае пакараньне нечалавечай мерай Ахоўваць спадчыну веры і праўды, атрыманую ад Айцоў, і працягваць апостальскую дзейнасьць з радасьцю і міласэрнасьцю, ідучы новымі шляхамі, заклікаў Францішак 11 кастрычніка 2017 году падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Ватыкане з нагоды 25-годдзя падпісаньня Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі «Fidei depositum», якая суправаджала выданьне Катэхізму Каталіцкай Царквы.
04.10.2017
Царква любіць Еўропу і верыць у яе будучыню Заключнае пасланьне Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы, прынятае ў Менску па выніку працы штогадовага пленарнага пасяджэньня, што праходзіла ў Менску з 28 верасьня па 1 кастрычніка 2017 году.
14.07.2017
Найпрыгажэйшая... Пра свой, напэўна, адзін з самых яскравых момантаў перажываньня веры ў падлеткавым узросьце, піша душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Андрэй Крот.
Пра свой, напэўна, адзін з самых яскравых момантаў перажываньня веры ў падлеткавым узросьце, піша душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Андрэй Крот.
Каментуючы зьяўленьне гэтага ўспаміну з дзяцінства, сьвятар напісаў: «Мне апошнім часам у Фэйсбуку не хапае чагосьці такога... сапраўднага. Надакучылі абмеркаваньні навінаў, пра якія забываюцца праз два тыдні, ці бясконцыя «халівары», у якіх усё даўно сказана. Хацелася напісаць нешта такое, ад душы...»
* * *
Калісьці на пачатку 90-х я выпісваў часопіс «Бярозка». У ім для мяне найцікавейшымі былі плакаты розных рок-гуртоў. Так атрымліваеш нумар, разгортваеш на сярэдзіне, а там — «Мясцовы час». Не паверыце: я ведаў, хто гэта такія, бо слухаў Першую праграму Беларускага радыё, і яны мне нават падабаліся. :)
Вось аднойчы прыходзіць часопіс, я разгортваю яго — а там, замест чарговага гурта — ЯНА! МАЦІ БОЖАЯ ВАСТРАБРАМСКАЯ... Для мяне гэта быў шок, бо, як мне здалося, я ня бачыў нічога, прабачце, НІКОГА прыгажэйшага за Яе. Каго лічыць прыгожым звычайны падлетак 14-15 гадоў? Альбо сваю аднакласьніцу, альбо якую зорку эстрады. Мне таксама падабаліся і аднакласьніцы, і зоркі эстрады, але Яна стаяла неяк па-над усімі. Памятаю яшчэ, як хадзіў і паказваў часопіс сябрам і казаў — глядзіце, якая прыгажосьць! Яны неяк спачувальна на мяне паглядалі і не пярэчылі...
Плакат я акуратна выняў з часопіса, павесіў у хаце на сьценку. Перад ім я маліўся потым свой першы ў жыцьці Ружанец. Потым, зьехаўшы з бацькоўскага дому на вучобу, забраў Маці Божую з сабою. Яна вісела ў мяне ў інтэрнаце, на розных кватэрах, а потым недзе зьнікла, я думаў, што згубіў Яе...
І вось, колькі месяцаў таму ў Івацэвічах пераглядаў свае паперы — і знайшоў Яе! Плакацік, вядома, пажоўк з часам. Прывёз яго ў Горадню, знайшоў адпаведную рамку і ўставіў сёньня! І цяпер мая Маці Божая зноў са мною! У мяне былі розныя іконы — але вось так, каб назваць нейкую сваёй — ну не было такога адчуваньня. А цяпер ёсьць!
А наконт прыгажосьці — я зразумеў, калі амаль праз дваццаць гадоў служыў у Вострай Браме літургію.
Прыгожым чалавека робіць не касьметыка, пластычная хірургія ці нават прырода — прыгожым робіць Бог. І таму глядзіш так, бывае, на чалавека, няма ў ім ідэальных прапорцыяў цела ці твару, а бачыш — ён прыгожы! Бабулька якая-небудзь — і прыгожая! Бо твар выпраменьвае супакой, любоў і радасьць. І таму Маці Божая Вастрабрамская стала для мяне Найпрыгажэйшай.
Маці Божая Вастрабрамская, Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!