Адышоў у вечнасьць Рыгор Барадулін Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін адышоў у лепшы сьвет увечары, 2 сакавіка 2014 году — паведамляе Радыё Свабода.
У Беларусі 23 лютага — Дзень малітвы за Ўкраіну У сувязі з трагічнымі падзеямі ва Ўкраіне каталіцкія ярархі Беларусі зьвярнуліся да вернікаў з просьбай у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага 2014 году, маліцца і пасьціцца ў інтэнцыі мірнага вырашэньня канфлікту ў гэтай суседняй краіне.
15.01.2014
Заява Зьверхніка УГКЦ з нагоды ліста-папярэджаньня ад уладаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) зрабіў заяву з нагоды ліста Міністэрства культуры Ўкраіны адносна падставаў для спыненьня дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Нагадаем, канцылярыя Курыі Вярхоўнага Архібіскупа УГКЦ напярэдадні сьвята Раства Хрыстова атрымала ліст-папярэджаньне з Міністэрства культуры ў сувязі з прысутнасьцю сьвятароў УГКЦ на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Ніжэй прапануем тэкст заявы.
14.01.2014
Украінскія ўлады пагражаюць спыніць рэгістрацыю УГКЦ праз прысутнасьць сьвятароў на Еўрамайдане Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў (Шаўчук) 13 студзеня 2014 году прадставіў грамадзкасьці і пракаментаваў ліст Міністэрства культуры Ўкраіны пра магчымае спыненьне дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў на падставе іх актыўнасьці на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве — паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба РІСУ.
29.11.2013
Першая кніга пра Натальлю Арсеньневу Вечарына, прысьвечаная, знакамітай беларускай паэтцы-эмігрантцы Натальлі Арсеньневай, якая праз усе шматлікія выпрабаваньні трагічнага лёсу здолела пранесьці сваю арыстакратычную эстэтыку, чалавечы гонар і нацыянальную годнасьць, адбылася ў Горадні ў мастацкай галерэі “Крыга” 22 лістапада 2013 году.
03.11.2013
На Дзяды Апостальскі нунцый ушанаваў памяць ахвяраў таталітарызму У восеньскія Дзяды, калі беларусы ўзгадваюць сваіх памерлых продкаў, 2 лістапада 2013 году Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці наведаў мемарыяльны комплекс “Трасьцянец” і ўрочышча Курапаты — паведамляе Catholic.by.
29.10.2013
Сьвятар Пахом Кавалёў: ад раку вылекавала вера У праграме “Жыцьцё пасьля раку” на Радыё Свабода грэка-каталіцкі сьвятар з Менску ераманах Пахом (Кавалёў) распавядае пра сваю маладосьць, пошукі сэнсу жыцьця і навяртаньне да Бога ды пра змаганьне з страшнай хваробай — саркомай.
У Варшаве абмеркавалі новыя выклікі для паяднаньня ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе 2-4 кастрычніка 2013 году ў Цэнтры праваслаўнай культуры імя сьвятых Кірылы і Мятода ў Варшаве (Польшча) праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Прымірэньне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Новыя выклікі», паведамляе сайт ecumenia.pl. Гэтае экуменічнае спатканьне, ужо 16-ае па ліку, было арганізавана Польскай Экуменічнай Радай у рамках праекту «Прымірэньне ў Еўропе — задача Цэркваў ва Ўкраіне, Беларусі, Польшчы і Нямеччыне».
У праграме “Жыцьцё пасьля раку” на Радыё Свабода грэка-каталіцкі сьвятар з Менску ераманах Пахом (Кавалёў) распавядае пра сваю маладосьць, пошукі сэнсу жыцьця і навяртаньне да Бога ды пра змаганьне з страшнай хваробай — саркомай.
Айцец Пахом Кавалёў.Ніжэй прапануем матэрыял Іны Студзінскай пра гэтага беларускага сьвятара, які лічыць, што калі чалавек ігнаруе тое, што ў яго адбываецца ў душы, у чалавечай прыроды нярэдка няма іншай магчымасьці зьвярнуць на гэта ўвагу акрамя як выявіцца праз цела.
Павел Кавалёў захварэў на саркому ў 1991 годзе, калі яму было 20 і ён служыў у войску ў Рызе. Вайсковыя лекары настойвалі на ампутацыі нагі. Павел Кавалёў не пагадзіўся, яго камісавалі з войска. Вярнуўся ў Менск. Вырашыў стаць сьвятаром. Сьцьвярджае, што ад сьмяротнай хваробы яго ўратавала вера. Цяпер айцец Пахом (Павел) Кавалёў — уніяцкі сьвятар, служыць у парафіі Сьвятога Духа.
З сьвятаром Пахомам Кавалёвым сустракаемся ў сутарэньнях Чырвонага касьцёлу пасьля ягонай службы і сустрэчы з прыхаджанамі.
Нарадзіўся Павел Кавалёў 20 ліпеня 1970 году ў Менску. Пасьля заканчэньня восьмага класу пайшоў у ПТВ, вывучыўся на аператара станкоў з праграмным кіраваньнем. З 1986 году рабіў на Менскім аўтамабільным заводзе.
З 1987 году — сябра моладзевага аб’яднаньня «Талака». Актыўна ўдзельнічаў у археалагічных раскопках Верхняга гораду, быў у Прыпяцкай экалагічнай вандроўцы, браў удзел у пастаноўках тэатру «Золак». Павел распавёў, як прыйшоў да ўсяго гэтага: «У жыцьці я шукаў свой шлях. І ў “Талаку” пайшоў сьвядома, хацелася пазнаць сваё паходжаньне, пазнаць беларушчыну. Мяне цікавіла пытаньне: хто я ёсьць? Спачатку мяне гэта цікавіла ў культурніцкім, нацыянальным сэньсе. Я браў удзел у суполцы “Талака”, удзельнічаў у розных іншых акцыях. Але потым мяне зацікавіла гэта ўжо ў сэньсе самасьвядомасьці рэлігійнай. І тады я ўжо пачаў цікавіцца хрысьціянствам, рознымі рэлігіямі».
Айцец Пахом Кавалёў узначальвае набажэнства на 10-годдзе “Талакі” (1999 г.) Фота з сайту vytoki.net.
На пачатку 1989 году Павел Кавалёў пазнаёміўся з грэка-каталіцкім сьвятаром айцом Янам Матусевічам, які прапанаваў юнаку прайсьці кароткі курс падрыхтоўкі да хросту. 27 лістапада 1989 году айцец Ян Матусевіч пахрысьціў Паўла:
«У мяне не рэлігійная сям’я, ніхто ня быў хрышчаны, я сам першы пахрысьціўся. Калі я толькі пахрысьціўся, у мяне быў такі досьвед любові да ўсіх людзей! Я памятаю, як ехаў у аўтобусе і зьдзіўляўся сам сабе: як я раней мог ненавідзець гэтых людзей? У мяне было пачуцьцё раскаяньня, я адкрыў у сабе любоў, якой мог ахапіць усіх людзей. Менавіта хрышчэньне было для мяне такім перажываньнем, і я быў вельмі зьдзіўлены пераменамі ў сабе. І ў войску, дзе было шмат экстрэмальных сітуацыяў, дзе былі розныя цяжкасьці, зьвязаныя з службай, і я адчуваў Божую апеку».
У 1990-м Паўла прызвалі ў войска. Служыць давялося ў Рызе. У войску цяжка захварэў — на назе пад каленам узьнікла пухліна косьці, і лекары прапанавалі тэрміновую ампутацыю нагі, каб уратаваць жыцьцё.
«У мяне на назе пачала надкосьніца набухаць, яе спачатку зьдзёўбвалі, зрабілі гісталагічны аналіз і знайшлі саркому. І потым мяне пачалі пераконваць, што трэба рабіць ампутацыю. Выклікалі маіх бацькоў, іх таксама пераконвалі, што гэта неабходнасьць, інакш могуць быць вельмі цяжкія наступствы.
Тым больш што ў шпіталі, дзе я ляжаў, у суседняй палаце быў хлопец з такім жа дыягназам, і яму ўжо ампутавалі нагу. Цікава, што перад тым, як мне паставілі такі ж дыягназ, я з ім вельмі пасябраваў, хадзіў да яго. У яго моцна балела нага, і ў мяне была такая прага дапамагчы, неяк абязболіць, аблегчыць ягоны боль. Я нават ня ведаў яшчэ, што з тым жа самым сутыкнуся...»
Павел як мог дапамагаў гэтаму хлопцу, падтрымліваў маральна, рабіў масаж. Была нават думка пасьля войска вывучыцца на масажыста. Але праз пэўны час самому Паўлу паставілі страшны дыягназ — саркома: «Калі толькі мне паставілі дыягназ, спачатку, натуральна, быў шок. Але потым я неяк унутрана быў перакананы, што гэта мае сваё Божае прызначэньне, Божую волю. Было такое пачуцьцё, што гэтая хвароба ёсьць знакам Божым. Мне трэба камісавацца, ехаць дадому, у Менск, і там мне стане больш зразумела, што трэба рабіць».
Цяжкая хвароба ўратавала, калі можна так сказаць, шчырага верніка і пацыфіста Паўла Кавалёва ад удзелу ў ваенных дзеяньнях і ў самой Рызе ў 1991-м, і ў Абхазіі: «Нас павінны былі ў Абхазію накіраваць. А якраз мяне выклікалі ў лякарню на паўторнае абсьледаваньне. Усіх астатніх выклікалі па трывозе і забралі ўсю нашу часьць вайсковую на вайну. Так што я такім чынам быў уратаваны ад вайны».
Павел Кавалёў вярнуўся ў Менск. Зьвярнуўся ў Менскі гарадзкі анкалагічны дыспансэр. Лекары прызначылі яму 30 сеансаў хіміятэрапіі, рабілі апраменьваньне. Потым прапанавалі паспрабаваць лячэньне голадам: тры тыдні хлопец сядзеў на адной вадзе...
Калі толькі мне паставілі дыягназ, спачатку, натуральна, быў шок. Але потым я неяк унутрана быў перакананы, што гэта мае сваё Божае прызначэньне, Божую волю. «Але тады я ўжо пра хваробу ня думаў. У мяне было такое ўнутранае перакананьне, што гэта не прывядзе да інваліднасьці. Я не магу сказаць, што я баяўся ці не баяўся. Было перакананьне, што ўсё — у руках Божых. То бок калі я прыехаў у Менск, я рабіў усё, што лекары казалі. Але ў той жа час са мной адбываліся ўнутраныя перамены. Я навярнуўся і стаў глыбей вывучаць хрысьціянства, пачаў маліцца, была першая споведзь, першае прычасьце. І мяне гэта так захапіла, што я забыўся пра хваробу. І калі прайшоў усе сеансы хіміятэрапіі, я пра хваробу ўжо ня згадваў. Яно само прайшло, і ўсё».
Пасьля некалькіх курсаў лячэньня Павел Кавалёў паехаў у Львоў, у манастыр манахаў-студытаў. Там здарыўся першы цуд — манахі прынялі цяжка хворага ў манастыр (звычайна ў кляштары хворых і калекаў не прымаюць). Пасьля адбыўся і другі цуд — усе браты манастыра маліліся за здароўе Паўла Кавалёва, які ўзяў імя Пахом, і цяжкая хвароба адступіла.
Цяпер пра гэта айцец Пахом Кавалёў так лёгка ўзгадвае, а тады, прызнаецца сьвятар...
«Быў, канечне, у мяне страх, і я хацеў гэтай хваробы пазбавіцца. Але потым прыйшло разуменьне, што трэба рухацца далей, што хвароба — гэта не канец жыцьця. І паступова нага перастала балець, хвароба перастала мяне хваляваць. І калі я пайшоў ужо ў манастыр, жыцьцё зьмянілася абсалютна. І я ўжо і ня думаў пра хваробу».
Ераманах Пахом (Кавалёў).У Львове Кавалёў паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Альфонса Лігуоры айцоў-рэдэмптарыстаў, якую скончыў у 1995 годзе. Спачатку быў сьвятаром ва Ўкраіне, у Сьвята-Ўсьпенскай Уніўскай лаўры. Потым вярнуўся ў Беларусь, служыў у Полацку ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятамучаніка Язафата, быў душпастырам парафіяў у Віцебску, Магілёве, Гомелі. Потым быў Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, грэка-каталіцкія парафіі ў Львове...
Сьвятар Пахом Кавалёў да прыроды анкалагічных хваробаў ставіцца па-філасоофску: «Мне таксама даводзілася і ў госьпіс хадзіць, так што мне з анкалагічнымі хворымі даводзілася размаўляць. І тата мой памёр ад анкалогіі, я бачыў, як ён паміраў, у яго была таксама саркома. Калі я з сваім татам размаўляў, я яму казаў, што любая хвароба — гэта рэакцыя цела на тое, што ў чалавека адбываецца ў душы. То бок калі чалавек ігнаруе тое, што ў яго адбываецца ў душы, у чалавечай прыроды няма іншай магчымасьці, як на гэта зьвярнуць увагу — толькі неяк праявіцца праз цела. Калі ён ігнаруе сваю душу, то ён не праігнаруе сваё цела. Можна сказаць, што анкалогія — гэта такі крык, каб чалавек зьвярнуў увагу на тое, што адбываецца ў яго ў душы».
У кожнага, хто захварэў на анкалогію, свой лёс, свой шлях, сваё змаганьне з хваробай. Айцец Пахом Кавалёў перакананы, што яго ўратавала вера: «Для мяне гэта было пытаньне веры. Я даверыўся Богу. І ў мяне проста не было патрэбы ехаць да лекараў і пацьвярджаць, што я паправіўся. Я хаджу — і слава Богу. Некалькі разоў прыходзіла думка: “А можа, пайсьці праверыцца?” А потым гэтая думка зьнікала, таму што не было патрэбы».
Цяпер айцец Пахом Кавалёў — уніяцкі сьвятар, служыць па аўторках і нядзелях у парафіі Сьвятога Духа. Пра цуд перамогі веры над саркомай ён склаў сьведчаньне ў інтэрнэце на сваім персанальным сайце.