05.08.2020 Першыя, вядомыя на сёньня, дакументы з гісторыі Жыровіцкага манастыра На 2020 год у Беларусі запланаваныя сьвяткаваньні 550-годдзя цудоўнага зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы і 500-годдзя заснаваньня Жыровіцкага манастыра. Праваслаўнай Царквой і дзяржавай задуманы юбілейныя мерапрыемствы, у якія, праўда, унесла свае карэктывы пандэмія каранавірусу. ...
14.06.2020 Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідзкага павету, 1925 г. У 1925 годзе на Лідчыне адбылася спроба адрадзіць у вёсцы Дзікушкі грэка-каталіцкую парафію. Пісьменьнік і краязнавец Леанід Лаўрэш паспрабаваў разабрацца ў тым, што адбывалася ў той час вакол Дзікушскай царквы, а таксама прыгледзеўся да асобы сьвятара, які хацеў адрадзіць там уніяцкую парафію. ...
05.10.2018 Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй Царквы Што ўкраінская аўтакефалія значыць для Беларусі — пра гэта разважае ў сваім матэрыяле на Радыё Свабода журналіст, гісторык і пісьменьнік Сяргей Абламейка. ...
07.08.2018 Мітрапаліт Язэп Вельямін-Руцкі. Годны сын беларускай зямлі 405 гадоў таму, 8 жніўня 1613 году, Язэп Руцкі атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага, а 5 красавіка 1614 году папскай булай быў пацьверджаны як мітрапаліт Кіеўскі Зьяднанай Царквы. Пасьля сьмерці 18 ліпеня 1613 году непасрэднага творцы царкоўнай Уніі мітрапаліта Іпація Пацея ён стаў 3-м мітрапалітам Зьяднанай Царквы. Яшчэ пры жыцьці гэтага царкоўнага дзеяча называлі Атлантам еднасьці (Уніі). ...
28.07.2017 Адшуканы новыя дакументы з сьледчай справы а. Фабіяна Абрантовіча Беларускі пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка адшукаў унікальныя дакументы ў архіве Службы Бясьпекі Ўкраіны з сьледчай справы каталіцкага сьвятара візантыйскага абраду Архімандрыта Фабіяна Абрантовіча, распачатай супраць яго восеньню 1939 году ў Львове. ...
19.05.2017 Скарына з вялікай доляй верагоднасьці быў католікам Старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Беларусі, разважаючы над канфесійнай прыналежнасьцю Францішка Скарыны, супаставіў некаторыя факты, якія кажуць пра тое, што асьветнік быў католікам. ...
13.05.2017 Адраджэньне грэка-каталіцкай парафіі ў Горадні Сёлета спаўняецца 25 гадоў з часу афіцыйнай рэгістрацыі ў органах мясцовай улады грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні. ...
06.03.2017 Веру, што Скарына быў у Венецыі і шмат чаму тут навучыўся — італьянскі прафесар Польскі і італьянскі навуковец, прафесар венецыянскага ўніверсітэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Венецыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сербскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам. ...
31.07.2016 «Сьвяты для ўсіх» — беларусы згадалі, што хрысьціянства нам прынёс ісландзец У 986 годзе ісландзкі місіянер Торвальд Вандроўнік заснаваў хрысьціянскую царкву ў Полацку. Толькі праз два гады пасьля гэтага кіеўскі князь Уладзімер Вялікі хрысьціў Русь. І хоць Торвальд не прызнаны ніводнай канфесіяй як першахрысьціцель, у апошнія гады на Віцебшчыне ягоны культ пашыраецца. А сёлета мы маглі б адзначаць 1030-я ўгодкі хросту беларускіх земляў. ...
18.01.2016 Кніга пра спробу забойства беларускага народу Кніга прафесаркі Сьвятланы Марозавай «Сваёй веры ламаць не будзем...» Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780-1839)» выйшла ў Горадні ў 2014 годзе ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» накладам 100 асобнікаў і пакуль што застаецца малавядомай у Беларусі. Мізэрны наклад у пэўнай ступені кампенсуе публікацыя поўнага тэксту кнігі ў інтэрнэце на сайце Pawet.net. ...
19.08.2015 Хруцкія: уніяцкі сьвятарскі род полацкай япархіі Вывучэньню ролі духавенства ў фармаваньні інтэлектуальнай эліты грамадзтва беларуска-літоўскіх земляў да сёньняшняга часу, на нашу думку, не надавалася належнай увагі. Між тым менавіта духавенства, перадусім уніяцкае, у першай чвэрці ХІХ ст. служыла своеасаблівым «пастаўшчыком» творчых асобаў, якія ўпершыню паспрабавалі сфармуляваць і акрэсьліць тое, што пазьней назавуць беларускай нацыянальнай ідэяй. ...