Царква
Не давайцеся ў зман; дрэнныя суполькі псуюць добрыя норавы
(1-ае Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 15:33)
"Царква", № 2 (29), 2001
Памятка для вернiкаў

ЕЎХАРЫСТЫЧНЫ ПОСТ ПЕРАД СЬВЯТЫМ ПРЫЧАСЬЦЕМ

Ня менш за 1 гадзiну перад пачаткам Боскай Літургіі трэба ўстрымацца ад ежы i напояў.
Чыстая вада, а таксама прыём прыпісаных лекаў не забараняецца.

АДЗНАЧЭНЬНЕ СЬВЯТАЎ

Згодна з кан. 880 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы абавязаны сьвяткаваць, акрамя кожнай нядзелі, наступныя царкоўныя сьвяты:

1. Сьвяты, якія заўсёды ў нядзелю:
- Уваход Гасподні ў Ерусалім (Вербніца), 28 САКАВІКА 2021.
- Уваскрасеньне Хрыстова (Вялiкдзень), 4 КРАСАВІКА 2021.
- Зыход Сьвятога Духа (Тройца) – 23 ТРАЎНЯ 2021.
2. Богазьяўленьне (Вадохрышча) – серада, 6 студзеня.
3. Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзiцы – чацьвер, 25 сакавіка.
4. Узьнясеньне Гасподняе (Ушэсьце) – чацьвер, 13 ТРАЎНЯ 2021.
5. Сьвята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла – аўторак, 29 чэрвеня.
6. Усьпеньне Найсьвяцейшай Багародзiцы – нядзеля, 15 жніўня.
7. Нараджэньне Хрыстова (Раство) – субота, 25 сьнежня.


У гэтыя царкоўныя сьвяты і ў нядзелі вернiкi абавязаны браць удзел у сьв. Лiтургii i ўстрымлівацца ад цяжкай фiзiчнай працы.

Ва ўсе iншыя сьвяты сьвятары адпраўляюць сьв. Лiтургiю для тых, якiя змогуць i пажадаюць сьвяткаваць. Аднак Царква таксама асабліва заахвочвае вернікаў браць удзел у набажэнствах наступных сьвятаў:
• Абрэзаньне Гасподняе, пятніца 1 студзеня;
• Перамяненьне Гасподняе, пятніца 6 жніўня;
• Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы, серада 8 верасьня;
• Узвышэньне Пачэснага Крыжа Гасподняга (Крыжаўзвышэньне), аўторак 14 верасьня.

АБАВЯЗКОВЫЯ ПАСТЫ

Усе пятнiцы на працягу году вернікі БГКЦ абавязаны ўстрымлiвацца ад мясных страваў.
Посту ў пятніцу няма ў сьвяты Гасподнiя i Багародзiчныя, а таксама ў перыяд:

- ад Раства (25 сьнежня) да Богазьяўленьня (6 студзеня);
- ад Нядзелi мытнiка i фарысея (24 СТУДЗЕНЯ) да Нядзелi блуднага сына (31 СТУДЗЕНЯ);
- ад Вялiкадня (4 КРАСАВІКА) да Нядзелi Тамаша (11 КРАСАВІКА);
- ад Тройцы (23 ТРАЎНЯ) да Нядзелi ўсiх сьвятых (30 ТРАЎНЯ).

• Асаблівы час, калі вернікі прыкладаюць узмоцненыя намаганьні для свайго духоўнага росту, абмяжоўваюць сябе ў ежы, а таксама ўстрымліваюцца ад арганiзацыi публiчных забаў з музыкай i танцамi:
- Вялiкi пост і Вялікі тыдзень: 15 ЛЮТАГА – 3 КРАСАВІКА 2021;
- Пятроўскі пост: 31 ТРАЎНЯ - 28 чэрвеня;
- Усьпенскі пост: 1 жніўня - 14 жніўня;
- Калядны пост (Пiлiпаўка): 15 лістапада – 24 сьнежня.

Грэка-католiкi абавязаны:
Устрымлiвацца ад мясных i малочных страваў:
- у першы дзень Вялiкага посту (панядзелак, 15 ЛЮТАГА);
- у Вялiкую пятнiцу (пятніца, 2 КРАСАВІКА).
Устрымлiвацца ад мясных страваў i абмяжоўвацца адным пасілкам у дзень:
- у Сьвяты вечар перад Раством (пятніца, 24 сьнежня);
- у Сьвяты вечар перад Богазьяўленьнем (аўторак, 5 студзеня);
- на Ўзвышэньне сьв. Крыжа (аўторак, 14 верасьня);
- на Адсячэньне галавы сьв. Яна Хрысьцiцеля (нядзеля, 29 жніўня).

АД ПОСТУ ЗВОЛЬНЕНЫЯ:

- дзецi да 14 гадоў i тыя, чый узрост больш за 60 гадоў;
- хворыя фiзiчна i душэўна, цяжарныя жанчыны, а таксама тыя, што кормяць грудзьмi;
- тыя, што выздараўлiваюць пасьля цяжкай хваробы;
- тыя, што не распараджаюцца сабой у поўнай меры (напрыклад, тыя, што жывуць у чужых; зьнябожаныя; тыя, што жывуць з ахвяраваньня i г. д.)

Таксама бiскуп i парахi могуць звольнiць верніка ад посту дзеля нейкiх важкiх прычынаў. Спаведнiк можа гэта зрабiць у спавядальнi.
Апошнія навіны
25.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Малітва з нагоды Першага Сусьветнага дня дзядуляў, бабуляў і пажылых людзей
23.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сусьветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей
10.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Папа Рымскі скіраваў пасланьне да Сірыйска-Малабарскай Царквы
07.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Апостальскі нунцый: малюся, каб пераадолець падзелы і ўсталяваць у краіне сапраўдную культуру братэрства і салідарнасьці
04.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Біскуп Алег Буткевіч: молімся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця
03.07.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: з табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!
23.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
75 гадоў таму пабачыў сьвет першы беларускі грэка-каталіцкі малітоўнік «Божым шляхам»
11.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі
09.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці
04.06.2021 Сьвятло Ўсходу
Папа Рымскі: жыць адзінствам па прыкладзе Найсьвяцейшай Тройцы
Літургічны каляндар

серада
4
ЖНІЎНЯ
Чытаньне:

Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2021 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
23.06.2021
75 гадоў таму пабачыў сьвет першы беларускі грэка-каталіцкі малітоўнік «Божым шляхам»
11.06.2021
Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі
15.05.2021
У Стоўпцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі
07.05.2021
Саборнасьць, калегіяльнасьць, сінадальнасьць у кіраваньні Царквы
27.05.2021
У Пружане Апостальскі нунцый асьвяціў абраз Маці Божай Апякункі лясоў
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў