Прыміцыйная Архірэйская літургія Ўладыкі Цырыла Васіля, SJ у Рыме
Архібіскуп Цырыл Васіль, SJ, новы Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, 15 чэрвеня 2009 году, на другі дзень пасьля сваёй біскупскай хіратоніі, адслужыў сваю прыміцыйную Боскую Літургію ў храме сьв. Антона Вялікага на Эсквіліне ў Рыме, што пра Папскім калегіюме “Русікум” і Папскім Усходнім інстытуце, дзе ён раней быў рэктарам.
Боскую Літургію разам з Уладыкам Кірылам (Васілём) саслужылі мітрапаліт архібіскуп Ян Бабяк, SJ, Апостальскі адміністратар Мукачаўскай япархіі ГКЦ Мілан Шашык, СМ ды іншыя біскупы і сьвятары. Прыслугоўвалі семінарысты з “Русікума”, сьпяваў хор сьв. Рамана Міласьпеўцы з семінарыі ў Прэшаве (Славакія). Прысутнічалі таксама паломнікі з Славакіі.