Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху;
і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек (Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
Сьвятар Пахом Кавалёў: анкалагічная хвароба ёсьць знакам Божым
Ераманах Пахом (Павел) Кавалёў — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, які служыць сёньня ў парафіі Сьвятога Духа ў Менску. У 1991 годзе, калі яму было 20 і ён служыў у войску ў Рызе, Павел Кавалёў захварэў на саркому. Вайсковыя лекары настойвалі на ампутацыі нагі, аднак Павел Кавалёў не пагадзіўся. Яго камісавалі з войска, ён вярнуўся ў Менск. Вырашыў стаць сьвятаром. Сьцьвярджае, што ад сьмяротнай хваробы яго ўратавала вера.