I зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным - перамога, ня мудрым - хлеб, і не ў разумных - багацьце, і ня ўмельцам - прыхільнасьць, а ад пары й нагоды залежаць яны (Кніга Эклезіяста 9:11)
Сінакса БГКЦ у Баранавічах. Нунцый пра Царкву і веру
Сінакса Заходняга дэканату БГКЦ у Баранавічах 27.10.2013. Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці пра Царкву і жывую веру, якая немагчыма без міласэрнасьці і любові.
Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці ў нядзелю, 27 кастрычніка 2013 году, узначаліў урачыстую малітоўную сустрэчу ў гонар 1150-годдзя пачатку Славянскай місіі сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, апекуноў Еўропы, у Баранавічах у Доме Сьвятой Тройцы айцоў-вярбістаў.
"Вера — гэта ня нейкі сьпіс правілаў, якія трэба ведаць, гэта любоў, якую трэба прыняць. Гэта любоў Божая, або гэта сам Бог, Які ёсьць Любоў, Які просіць нас прыняць Яго", — адзначыў ватыканскі ярарах. Вера — гэта жывы досьвед Хрыста.