Царква
Не будзь неадчэпны, каб не адштурхнулі цябе, і не занадта адыходзь, каб не забыліся пра цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 13-13)
Галоўная Відэа
Зварот Першаярарха УГКЦ: быць разам, каб адстаяць дзяржаву!
У сувязі з вайсковымі дзеяньнямі Расеі на тэрыторыі Ўкраіны Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў Шаўчук 1 сакавіка 2014 году ў прамым эфіры Грамадзкага тэлебачаньня выступіў са зваротам да суграмадзянаў.

“З прыкрасьцю мы можам сказаць, што Ўкраіна, на жаль, уцягнутая ў ваенны канфлікт. Пакуль яшчэ не страляюць, пакуль яшчэ не гінуць людзі, але відавочна, што ваенная інтэрвенцыя ўжо пачалася, адзначыў украінскі першаярарх. — І таму, сапраўды, уся сусьветная грамадзкасьць і ўсё сусьветнае супольніцтва знаходзіцца на баку Ўкраіны, паколькі Расея зьяўляецца агрэсарам”.

Гаворачы пра пазіцыю і дзейнасьць Царквы ў такіх умовах Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ сказаў: “Роля Царквы — пасьлядоўная. Увесь час на працягу апошніх трох месяцаў Царква, у прыватнасьці Ўкраінская Грэка-Каталіцкая, была з сваім народам. З сваім народам яна застанецца і надалей. Калі, ня дай Бог, патрэбна будзе разам стаць на полі бою з сваімі салдатамі, з сваёй арміяй, — Украінская Царква, у прыватнасьці УГКЦ, гатовая да капеланскага служэньня.

Кожны грамадзянін Украіны павінен быць гатовы стаць на абарону сваёй незалежнай, свабоднай, суверэннай дзяржавы. Царква заўсёды старалася адстаяць мір. Царква любой цаной спрабавала не дапусьціць кровапраліцьця. На жаль, ахвяры ва Ўкраіне ўжо ёсьць, і кровапраліцьця не ўдалося цалкам прадухіліць. Мы будзем далей працягваць выкарыстоўваць кожную магчымасьць, каб зьняць напружаньне ў грамадзтве і пазьбегнуць ахвяраў”.

Грэка-каталіцкі першаярарх таксама падкрэсьліў, што цягам апошніх трох месяцаў, у гэты складаны і трагічны для Ўкраіны час, дзейнасьць Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацыяў паказала, што ўсе ўкраінскія Цэрквы поўнасьцю кансалідаваныя, яны ніколі не маўчалі. “Ніводная няпраўда ці ніводнае насільле ніколі не было пакрытае маўчаньнем Царквы. Цэрквы заўсёды выкрывалі няпраўду. Царква заўсёды абараняла чалавечае жыцьцё і чалавечую годнасьць”, — сказаў Сьвятаслаў Шаўчук.

У сваім відэазвароце праз скайп на Грамадзкім тэлебачаньні Зьверхнік УГКЦ заклікаў вернікаў сваёй Царквы і ўсіх украінскіх грамадзянаў аб’яднацца, каб адстаяць незалежнасьць свёй Бацькаўшчыны: “У той час, калі Бацькаўшчына ў небясьпецы, усялякія міжканфесійныя супярэчнасьці, у прыватнасьці нейкія маёмасныя пытаньні, ці іншыя элементы, якія могуць быць прадметам дыскусіі паміж Цэрквамі, - павінны застацца ў баку. Мы зараз павінны аб’яднацца і кансалідавацца, каб абараніць свой ​​народ і сваю дзяржаву. Зьвяртаюся да ўсіх вернікаў УГКЦ і да ўсяго ўкраінскага народу. Зараз наш народ і нашая дзяржава знаходзяцца ў небясьпецы. Мы павінны стаць на абарону сваёй дзяржавы, быць гатовымі нават - калі будзе патрэбна - пакласьці сваё жыцьцё, каб абараніць суверэнную, свабодную, незалежную, саборную Дзяржаву. І тут мы абсалютна адзіныя. Мы сёньня павінны думаць пра тое, што нас аб’ядноўвае. Наша дзяржава - шматнацыянальная, шматканфесійная, але мы ўсе сёньня павінны быць разам, каб адстаяць сваю незалежную, суверэнную Дзяржаву”.

Паводле “CREDO”.
Сістэма Orphus
Гэтае відэа глядзелі 72 разоў (-ы)
Архіў відэа

Прыхаваныя каштоўнасьці. Маці Божая Карміцелька

Гісторыя і сэнс пацалунка міру на Літургіі

Ісідар Кіеўскі і Флярэнцкая унія

Каб несьці сьвятло Хрыстова людзям у сьвеце

Упершыню з часоў скасаваньня Уніі грэка-каталіцкі мітрапаліт Кіеўскі адслужыў сьв. Літургію ў Беларусі

500 гадоў Скарынаўскай Бібліі

Францішак Скарына. Чалавек сьвету

Дзеля ўмацаваньня Еднасьці. Мітрапаліт Язэп Руцкі

Вёска Баруны, Ашмянскі раён. Цудадзейны абраз

«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»

Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня

У Берасьці падчас сьвята парафіі ў 420-ыя ўгодкі Уніі асьвяцілі крыж на каплічцы
Старонкі: 1 2 3 4 5    
Апошнія навіны
24.03.2020 Навіны
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
14.03.2020 Навіны
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
27.02.2020 Навіны
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
29.01.2020 Бібліятэка
Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх
23.01.2020 Навіны
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
23.01.2020 Навіны
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
21.01.2020 Навіны
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
07.01.2020 Відэа
Прыхаваныя каштоўнасьці. Маці Божая Карміцелька
24.12.2019 Навіны
Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавека
19.12.2019 Бібліятэка
Вершаваная батлейка Дануты Бічэль
Літургічны каляндар
нядзеля
САКАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:
ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»;
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Youtube - Carkva
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
24.03.2020
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў