I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць,
ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
У Базыльянскіх мурах у Вільні адбылася экуменічная малітва за Ўкраіну. Грэка-каталікі, рыма-каталікі ды праваслаўныя розных нацыянальнасьцяў сабраліся разам у старажытным храме ў Вільні, каб паміліцца за ахвяраў вайны ва Ўкраіне і прасіць аб міры. Дзе, як не ў малітве, можна аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Рэпартаж “Белсату”.